пла́каться разг.
1. (жаловаться) ска́рдзіцца; (сетовать) нарака́ць; (горевать) бедава́ць;
2. безл. пла́кацца;
не пла́чется не пла́чацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нэ́ндза, -ы (разм.).
1. ж. Галеча, беднасць, незабяспечанасць сродкамі існавання.
Жыць у нэндзы.
2. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў. Той (тая), хто ўвесь час ные, скардзіцца; нуда (у 2 знач.).
3. ж. Тое, што і нуда (у 1 знач.).
Захварэць з нэндзы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Мы́мліць, мы́млыты ’жаласна прасіць, скардзіцца’ (драг., З нар. сл.). Гукапераймальнае. Магчыма, утворана ад мама.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
загартава́ны і загарто́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад загартаваць.
2. у знач. прым. Стойкі, вынослівы, здольны пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Ніхто на .. [холад] не скардзіцца. Усе [студыйцы] загартаваныя, маладыя і жыццярадасныя. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слабахара́ктарнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць слабахарактарнага; адсутнасць цвёрдага характару, моцнай волі. І вось Макар ідзе па вуліцы, скардзіцца некаму нябачнаму на непагадзь, лае на чым свет стаіць жонку і праклінае сябе за слабахарактарнасць. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Наўпрокі ’папрокі’ (Ян.). Адаптаваны пры дапамозе узмацняльнага на- русізм упрёкі ’тс’, магчыма, пад уплывам наракаць ’скардзіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сцяга́ч, ‑а, м.
Разм.
1. Уст. Зборшчык падаткаў. Яны [сялянкі] прыйшлі сюды скардзіцца на сцягача падаткаў, што замнога ўзяў, што пакрыўдзіў. Хромчанка.
2. Валацуга, прыблуда. [Міхал:] — Але можа Пракоп Крываблоцкі ў прымы возьме басяка, гуляку, сцягача з усяго свету. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; заг. жалься; незак.
1. Выказваць жальбу, нездаволенасць; бедаваць. — Вот едзем, дык едзем! — жаліўся ціха ў цемені стары барадаты селянін. Нікановіч.
2. Наракаць, скардзіцца на каго‑н.; падаваць скаргу. — Скажы сыну, што не дарую яму, жаліцца пайду. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́кса, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1. Той, хто часта плача без уважлівай прычыны. — Эх, плакса... Ты, відаць, толькі да слёз і здатная. М. Ткачоў.
2. Той, хто любіць скардзіцца, наракаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стагна́ць, стагну́, сто́гнеш, сто́гне; стагні́; незак.
1. Абзывацца стогнам.
Хлопчык ціха стагнаў ад болю.
2. перан. Скардзіцца, наракаць; пакутаваць.
Такі ўжо чалавек: стогне і стогне, як быццам толькі яму цяжка жыць.
3. перан. Утвараць працяглыя гукі, падобныя да стогну; аддавацца працяглым гулам на ўдары, гусці пад цяжарам чаго-н.
Стогнуць у траве кулікі.
Пад цяжарам вагонаў стогнуць рэйкі.
Стогне лес ад буры.
|| наз. стагна́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)