пару́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Незаконная высечка лесу, а таксама месца, дзе высякаецца лес.

|| прым. пару́бачны, -ая, -ае (спец.).

Парубачныя рэшткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацяру́ха, -і, ДМу́се, ж.

Пацёртае сена, салома, тытунь і пад., а таксама дробныя сыпкія рэшткі чаго-н.

Канюшынная п.

|| прым. пацяру́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атру́скі, ‑скаў; адз. няма.

Непатрэбныя рэшткі чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкі́ды, -аў.

1. Непрыгодныя рэшткі чаго-н., адходы.

Скрыня для адкідаў.

А. вытворчасці.

2. Пра маральна апусцелых людзей.

А. грамадства (перан.).

|| прым. адкі́дны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адло́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Адламаны кавалак чаго-н.; абломак.

А. касы.

2. перан. Рэшткі таго, што раней існавала.

А. старога свету (перан.: астатак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падо́нкі, -аў, адз. падо́нак, -нка, м.

1. Рэшткі вадкасці на дне разам з асадкам.

Выліць п. з балеі.

2. перан. Дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства (пагард.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парахня́, -і́, ж.

Дробныя, як пясок, сухія рэшткі сапрэлага або паточанага шашалем дрэва.

Бярвенне абярнулася на парахню.

П. сыплецца з каго-н. (вельмі стары; разм., пагард.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адыхо́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. адысці.

2. мн. -аў. Рэшткі якой-н. вытворчасці, прыдатныя для перапрацоўкі або якіх-н. іншых мэт.

Нафтавыя а.

Харчовыя а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачо́скі, ‑аў; адз. няма.

Рэшткі, адходы пры часанні. Ільняныя ачоскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікрапалеантало́гія, ‑і, ж.

Раздзел палеанталогіі, які вывучае мікраскапічныя выкапнёвыя рэшткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)