журналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прафесіянальны літаратурны работнік газет, часопісаў, радыё, тэлебачання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыётэлекірава́нне, ‑я, н.

Кіраванне на адлегласці якімі‑н. аб’ектамі, устаноўкамі па радыё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпарта́ж, ‑у, м.

Інфармацыя, расказ па радыё, паведамленне ў газеце аб здарэннях, падзеях і пад. Аб фестывалі міжнародным рэпартаж Па радыё штодня перадаваўся. Корбан. Сузан паглядзеў на здымак і, прыкрыўшы яго рукой, перачытаў тэкст рэпартажу. Лынькоў.

[Фр. reportage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыётэлегра́ф, ‑а, м.

Сукупнасць перадавальнай і прыемнай апаратуры для тэлеграфнай сувязі па радыё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыётэлеграфі́я, ‑і, ж.

Перадача і прыём па радыё паведамленняў з дапамогай тэлеграфнага кода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёметэацэ́нтр, ‑а, м.

Цэнтр збору і перадачы гідраметэаралагічнай інфармацыі па радыё і правадных каналах сувязі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тонма́йстар, ‑тра, м.

Работнік радыё, кіно, тэатра, які ведае гукавым афармленнем спектакляў, радыёперадач і пад.

[Ад ням. Ton — гук і Meister — майстар, спецыяліст.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усяхва́левы, ‑ая, ‑ае.

Прыстасаваны для прыёму і перадачы па радыё на ўсіх хвалях. Усяхвалевы прыёмнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антэ́на, -ы, мн. -ы, -тэ́н, ж.

Праваднік або сістэма праваднікоў, частка радыё- і тэлевізійнай устаноўкі, якая служыць для выпраменьвання радыёхваль пры перадачы або для іх улоўлівання ў час прыёму.

Тэлевізійная а.

|| прым. антэ́нны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транслі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Перадаць (перадаваць) аўдыё- і відэаінфармацыю па радыё або па тэлебачанні.

Т. даклад.

|| звар. транслі́равацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -руецца.

|| наз. трансля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)