ця́міць, -млю, -міш, -міць; незак., што, у чым і без дап. (разм.).

Разумець сэнс чаго-н.; разбірацца ў чым-н., кеміць.

У гэтым пытанні ён цяміць.

|| зак. сця́міць, -млю, -міш, -міць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыэтэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука аб рацыянальным харчаванні здаровага чалавека. Пытанні дыэтэтыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віктары́на, ‑ы, ж.

Гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў. Літаратурная віктарына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урэгулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Поўнасцю ўладзіць якія‑н. пытанні. Урэгуляваць канфлікт. Урэгуляваць цэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посы́паться сов., в разн. знач. пасы́пацца;

посы́пались ли́стья пасы́паліся лісты́;

посы́пались вопро́сы пасы́паліся пыта́нні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

педсаве́т, ‑а, М ‑веце, м.

Педагагічны савет — сход настаўнікаў школы, паўнамоцны вырашаць вучэбныя і адміністрацыйныя пытанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэферэ́ндум, ‑у, м.

Усенароднае апытанне з мэтай высвятлення грамадскае думкі па якім‑н. важным дзяржаўным пытанні.

[Ад лац. referendum — тое, што павінна быць паведамлена.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бібліягра́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

1. Навуковае сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце.

2. Спіс кніг і артыкулаў па якім-н. пытанні, прадмеце.

Б. па гісторыі.

|| прым. бібліяграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абцяка́льны, -ая, -ае.

1. Які мае такія вонкавыя абрысы, што забяспечваюць пры руху найменшае супраціўленне паветра, вады і пад.

Аўтамабіль абцякальнай формы.

2. перан. Які абыходзіць спрэчныя пытанні́; няпэўны, ухілісты.

А. адказ.

|| наз. абцяка́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Віктары́на ’гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў’ (БРС, КТС). Укр. віктори́на. Запазычана з рус. викторина ’тс’ < лац. victoria ’перамога’ з памяншальным суфіксам ‑in‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)