вы́пусташыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак. (разм.).
1. што. Зрабіць пустым; апаражніць.
В. торбу сухароў.
2. перан., каго-што. Пазбавіць маральнай, творчай сілы.
В. душу.
Бязмэтнае жыццё выпусташыла гэтага чалавека.
3. перан., што. Пазбавіць жывога зместу, галоўнага, істотнага (у вучэнні, тэорыі і пад.).
В. ідэю.
|| незак. выпусто́шваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запустава́ць, ‑туе; зак.
1. Прыйсці ў стан заняпаду, зрабіцца пустым; апусцець. За гады вайны.. [зямля] запуставала, пакрылася купкамі зарасляў. М. Ткачоў. Ужо і яблыкі знялі, і агароды запуставалі, і лес распранаецца. Лупсякоў. // Астацца пустым, незасеяным (пра ўчастак зямлі, ніву і пад.). Не бойся, людзі не сядзяць, Зямля не будзе нас чакаць. Не запустуе, не згуляе. Колас.
2. Апусцець, абязлюдзець. Дзве брыгады рабочых перабраліся ў баракі, па той бок лесу, цэглу рабіць будуць. Хаты запуставалі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусто́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., каго-што.
1. Рабіць пустым, бязлюдным; руйнаваць. Б’юцца князі між сабою за ўладу і багацці, пустошаць сваімі войскамі суседнія землі, паляць і руйнуюць гарады. В. Вольскі. Батарэя, якою камандаваў быўшы афіцэр, штабс-капітан Ваганаў, .. пустошыла рады насядаўшых дзянікінцаў. Колас.
2. Рабіць пустым, вымаючы тое, што было ўсярэдзіне. Было такое адчуванне, быццам хтосьці пакручвае на верацяно ўсё з сярэдзіны, з грудзей і жывата, і так бесканцоваю ніткаю пустошыць чалавека. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павызваля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.
1. Вызваліцца — пра ўсіх, многіх. Павызваляцца ад сацыяльнага ўціску. Павызваляцца з палону.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць незанятым, пустым. Кватэры павызваляліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
басо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да баса. Басовая партыя. Басовая струна. □ — Браціе! — расцяжна гудзе пісар, пачынаючы з самай нізкай басовай ноты, як шэршань у пустым асінавым дупле. Колас.
•••
Басовы ключ гл. ключ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаражні́цца, ‑ражнюся, ‑рожнішся, ‑рожніцца; зак.
1. Стаць пустым, вызваліўшыся ад змесціва. Шклянка за шклянкаю — і бутэлька спаражнілася. Сабаленка.
2. Разм. Выдаліць з арганізма рэшткі ператраўленай ежы.
3. Разм. Пазбавіцца ад цяжарнасці шляхам выдалення плода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апусто́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць пустым; спустошыць. Падумай, Германія, сёння, не потым, Не дай апустошыць сваёй жа зямлі. Бачыла.
2. перан. Пазбавіць маральных сіл, духоўнага зместу; зрабіць няздольным да творчага жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́пусташыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
1. Разм. Зрабіць пустым; апаражніць. Выпусташыць торбу сухароў.
2. перан. Пазбавіць маральнай, творчай сілы.
3. перан. Пазбавіць жывога зместу, галоўнага, самага істотнага (у вучэнні, тэорыі і пад.). Выпусташыць ідэю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́шыкацца ’патроху высыпацца’ (Касп.); ’зрабіцца пустым’ (Грыг.). Гл. шыкаць. Прыклад з Грыгаровіча «…вышыкалісь ракі…» паказвае, відавочна, і на значэнне ’шаптацца, скончыць шаптацца > задыхнуцца, заснуць (аб раках)’; параўн. рус. перешепта́ться, укр. ви́шептатися ’перастаць шавяліцца, задыхнуцца (аб раках)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўчы́хуравацца ’прагаладацца’ (Ян.). Няясна. Магчыма, да чухацца ’свярбець’, укр. чіхрати ’церціся’, ’драпаць’, чухраться ’драцца, драпацца’, якія Слаўскі (1, 124) выводзіць з czesać ’часаць’. Слова магло першапачаткова абазначаць ’стан, калі нешта дзярэ, паліць, як кіслата ў пустым страўніку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)