працэ́сар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Цэнтральнае ўстройства ЭВМ, якое выконвае зададзеныя праграмай пераўтварэнні інфармацыі, кіруе вылічальным працэсам і каардынуе працу перыферыйных устройстваў.

|| прым. працэ́сарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэхрабо́тнік, ‑а, м.

Работнік, які выконвае тэхнічную (не адказную) працу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддару́нак, ‑нка, м.

Аддзяка ў выглядзе падарунка. // перан. Аплата за працу. Сіратлівыя бабкі.. выглядам сваім як бы казалі: .. гэта ўсё, чым магла адплаціць за працу няшчодрая на аддарункі тутэйшая зямля. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; зак.

1. каго-што. Злёгку перасунуць, перамясціць.

П. стол да сцяны.

2. перан., што. Прасунуць наперад.

П. сваю працу.

|| незак. пасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надо́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які выконвае даручаную яму працу дома згодна з дамовай, заключанай з прадпрыемствам.

|| ж. надо́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. надо́мніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́тачны, -ая, -ае.

1. гл. суткі.

2. у знач. наз. су́тачныя, -ых. Грошы, якія выплачваюцца асобам, што знаходзяцца ў камандзіроўцы або накіраваны на працу ў другую мясцовасць.

Выплаціць с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзві́жнік, -а, мн. -і, -аў, м. (высок.).

Чалавек, які прыняў на сябе цяжкую працу або нягоды, пакуты дзеля дасягнення высокай мэты.

П. навукі.

|| прым. падзві́жніцкі, -ая, -ае.

Падзвіжніцкая праца (самаадданая).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схі́біць, -блю́, -бі́ш, -бі́ць; зак. (разм.).

1. Не трапіць у цэль, прамахнуцца.

Не с. бы, а трапіць у мішэнь.

2. перан. Памыліцца.

Схібіў я, што не ўзяўся за гэту працу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марты́шчын, ‑а.

Які належыць мартышцы, уласцівы ёй.

•••

Мартышчына праца — пра марную, бескарысную працу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надо́мнік, ‑а, м.

Рабочы прадпрыемства або арцелі, які выконвае даручаную яму працу дома.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)