пы́шнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць пышнага (у 1 знач.). Альбіна заспяшалася апранацца і ўжо на беразе вельмі ж пільна глядзела на Галю. І, мабыць, зайздросціла пругкасці яе маладога цела, прыгажосці яе твару, пышнасці яе светлых валасоў. Сабаленка.

2. Раскоша. Пан Вашамірскі рыхтаваўся да Новага года і з усёй пышнасцю ўпрыгожваў палац, застолле. Кучар. У крэпасці быў прасторны мураваны храм, пабудаваны «з вялікай пышнасцю». «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́кса, ла́кса, ляксу́ха ’панос’, ля́ксы ’хвароба ад моцнага паносу’, ляксава́ць ’слабіць’ (Нас., Касп., Федар. 1; лаг., Сл. ПЗБ; мін., КЭС). Праз польск. laksa, taksacja, laksować ’тс’ з с.-лац. laxare ’прачышчаць, выклікаць панос’, якое з лац. laxāre ’адпускаць, аслабляць, рабіць больш вольным, вялым, слабым’ < laxusпрасторны, слаба нацягнуты, лагодны’ (Слаўскі, 4, 32) < і.-е. *slēg‑ (лат. leg̓ēns, ірл. lace, ст.-ісл. slakr, ст.-в.-ням. slach ’вялы, абвіслы, слаба нацягнуты’; асец. læx/l̥æxæ ’кал, экскрэменты’, якое, аднак, Абаеў (2, 39) лічыць каўказскім словам). Бел. в.-дзв., міёр., віл., аляксей, ляксей (Вештарт, Бел.-польск. ізал., 20) утварыліся ад лякса пад уплывам народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Наезджаны, гладкі, роўны (пра дарогу, шлях). [Буйскі] шпарка ішоў па торнай дарозе на поўнач. Шамякін. Неўзабаве .. [Туравец і Шашура], выбраўшыся ўжо зноў на горны шлях, пад’ехалі да рэгуліровачнага паста. Мележ. Торная, выгладжаная палазамі санак, .. [дарога] зырка паблісквала перад вачамі, бура-рыжаватай істужкай бегла ў глыбіню лесу. М. Ткачоў.

2. перан. Адкрыты, даступны, шырокі (пра жыццёвы шлях). Свет расчынен вам [дзецям] прасторны, Зняты ўсе парогі, Каб пракласці шлях свой горны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыллё, ‑я, н.

1. Населенае месца; месца, дзе жывуць людзі; паселішча. Азяблыя галубы ціснуліся да жылля, садзіліся на падаконнікі. Жычка. Жыллё чалавечае ён абміне Балотам, гушчарам як толькі мага. Зарыцкі.

2. Памяшканне (дом, хата, пакой і інш.), у якім хто‑н. жыве. Другі пакой, больш прасторны, служыў.. [гаспадыні] жыллём. Ракітны. // Пра гняздо, нару, логава і пад. Адны з .. [дзятлаў] заняты звычайнай работай: шукаюць у кары на абед чарвякоў: другія — больш важнай: будуюць жыллё. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парке́т, ‑у, М ‑кеце, м.

1. зб. Невялікія гладкія, пераважна з цвёрдых народ дрэў, дошчачкі, якімі насцілаюць падлогу. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым блішчастым паркетам хол. Скрыган.

2. Падлога, зробленая з такіх дошчачак у форме розных геаметрычных фігур. Голле гэтага старога бору ўжо цяпер калышацца пад вокнамі трохпавярховых дамоў, з паркетам і паравым ацяпленнем, з халадзільнікамі і ваннамі. Грахоўскі. Увайшла я ў залу з бліскучым і светлым паркетам. Мядзёлка.

[Фр. parquet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уту́льнасць, ‑і, ж.

1. Выгода, упарадкаванасць жылля, быту. Паны, паненкі і панічы яшчэ спяць: ажылі толькі слугі, рыхтуючы для іх дастатак і ўтульнасць новага дня. Брыль. У пакоі цішыня. І утульнасць. Такая ўтульнасць, калі кожная рэч тут мае сваю сурвэтку, зробленую рукой самой гаспадыні, калі .. на сценах вісяць аплікацыі і вышыўкі. Скрыган. Прасторны пакой з прыбранымі пасцелямі сваёй утульнасцю і цяплом прыняў папаўненне. Алешка.

2. Уласцівасць утульнага. Уздоўж мяжы ішоў дазорны, Успамінаў утульнасць хат. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Памянш. да пліта (у 1 знач.). Падлога з керамічных плітак. // Невялікі плоскі чатырохвугольны кавалак чаго‑н. Плітка шакаладу.

2. Памянш. да пліта (у 2 знач.); невялікая пліта. Кватэра яе парадавала. Даволі прасторны пакой, маленькая, але ўтульная кухня, дзе ўсё пад рукой: газавая плітка, беленькая ракавіна, бліскучы кран, павярнулі — палілася вада. Шамякін.

3. Электрычны награвальны прыбор для прыгатавання ежы. Святлана ўключыла плітку, паставіла грэць чай. Шахавец.

•••

Мятлахская плітка — керамічная плітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́ла, ‑ы, ж. і зал, ‑а, м.

1. Вялікае памяшканне для мнагалюдных сходаў, якіх‑н. заняткаў і пад. Чытальная зала. Канцэртная зала. Спартыўны зал. // Аб людзях, якія знаходзяцца ў гэтым памяшканні. [Генадзій:] Таленавітае выкананне выклікала бурную рэакцыю ўсяе залы. Крапіва. Зал не мог выгаварыцца і сціхнуць. Яго зачапілі за жывое. Пташнікаў.

2. Прасторны пакой у кватэры, прызначаны для прыёму гасцей, адпачынку. Прасторная і светлая зала была ўбрана чысценька, акуратна на мяшчанскі лад. Колас.

•••

Актавая зала — зала для ўрачыстых пасяджэнняў у навучальных і іншых установах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вялі́кі, -ая, -ае; бо́льшы; найвялі́кшы, найбо́льшы.

1. Значны па велічыні, памерах, сіле; проціл. малы.

В. горад.

В. будынак.

Вялікая радасць.

Вялікія беды пачынаюцца з малых (прыказка). Вялікая зямля (мацярык). Вялікая літара (якая выступае над радком).

2. Выдатны па сваім значэнні; які валодае ў высокай ступені той якасцю, якая знаходзіцца ў значэнні вызначаемага назоўніка.

Вялікая перамога.

В. вучоны.

3. Большы, чым патрэбна, прасторны.

Гэтыя боты мне вялікія.

4. Дарослы (з пункту гледжання дзіцяці), а таксама (пра дзіця) такі, які выйшаў з дзіцячага ўзросту, падрослы.

Сын ужо в., пойдзе ў школу.

5. Значны па колькасці.

Вялікая сям’я.

Вялікія грошы.

Ад (з) вялікага розуму (разм., іран.) — па дурасці.

Вялікае мноства — вельмі многа.

Вялікія дзяржавы — найбольш магутныя дзяржавы, якія адыгрываюць вядучую ролю ў сусветнай палітыцы і ў міжнародных адносінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свабо́дны, -ая, -ае.

1. Які карыстаецца свабодай, валодае незалежнасцю, суверэнны.

Свабодныя рэспублікі.

2. Незалежны, не звязаны ні з кім якімі-н. абавязкамі, адносінамі.

С. перакладчык.

С. мастак.

3. Які не ведае перашкод, абмежаванняў, не абмежаваны пэўнымі нормамі.

Рашучыя свабодныя паводзіны.

Свабодныя адносіны.

4. Які працякае, адбываецца лёгка, без замінак.

Свабоднае дыханне.

Свабодныя рухі рукамі.

Свабодна (прысл.) гаварыць на кітайскай мове.

5. Нікім або нічым не заняты; вольны.

Свабоднае месца ў партэры.

Свабодныя рукі (нічым не занятыя).

6. Не цесны.

Свабоднае паліто.

7. Прасторны, раскошны.

У тэатры прыгожа і свабодна (прысл.).

8. разм. Які не знаходзіцца ў дадзены момант у карыстанні.

Пакой с.

Свабодныя грошы.

9. Які ні да чаго не прымацаваны, ні з чым не злучаны.

С. канец ланцуга.

|| наз. свабо́днасць, -і, ж. (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)