прыду́рак, ‑рка, м.

Разм. Дурнаваты, бесталковы або з дзівацтвамі чалавек. Пад вонкавай наіўнасцю афіцэр так і не разгадаў хітрасці, палічыў мяне за прыдурка і не аддаў паліцыянту. Карпюк. Пакідалі п’янчугі ці прыдуркі Газет абрыўкі, шкло, шматкі праграм. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёву́зел, ‑зла, м.

Радыёстанцыя са спецыяльнай прыёмнаўзмацняльнай апаратурай для трансляцыі радыёвяшчальных праграм і перадачы мясцовых паведамленняў па радыётрансляцыйнай сетцы. Калгасны радыёвузел перадае новы канцэрт. Хведаровіч. Старшыня заракітнянскага калгаса нарэшце дамогся, што ў калгасе быў абсталяваны ўласны радыёвузел і ў кожную хату было праведзена радыё. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праграмі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец.

1. Складаць праграму рашэння пэўных задач для вылічальнай машыны. Праграміраваць кіраванне вытворчасцю.

2. Задаваць машыне, устройству і пад. праграму ў выглядзе плана паслядоўных дзеянняў.

3. Складаць план развіцця эканомікі чаго‑н. і сістэмы яе рэгулявання на аснове комплексных праграм (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́вязь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Адносіны ўзаемнай залежнасці, абумоўленасці, агульнасці паміж чым-н.

С. навукі з вытворчасцю.

Прычынная с.

2. Цесныя зносіны паміж кім-, чым-н.

Гістарычныя сувязі народаў.

Не траціць сувязей са школай.

3. Любоўныя сувязі, сужыццё.

Быць у сувязі з кім-н.

4. мн. Блізкае знаёмства з кім-н., якое дае магчымасць мець падтрымку, выгаду ў чым-н.

Мець сувязі ў медыцыне.

Надзейныя сувязі.

5. Зносіны з кім-, чым-н., магчымасці такіх зносін, а таксама сродкі, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца прыём і перадача інфармацыі.

С. з Мінскам.

Тэлеграфная с.

С. пры дапамозе спадарожніка Зямлі.

6. Сукупнасць устаноў, тэхнічных сродкаў і праграм, якія забяспечваюць зносіны на адлегласць (тэлефон, электронная пошта, тэлеграф і інш.).

Паштовае аддзяленне сувязі.

Работнікі сувязі.

Мабільная с.

У сувязі з чым — з прычыны чаго-н.

Спазнілася ў сувязі з дрэнным надвор’ем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)