паднаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.
Надаць чаму‑н. больш новы, свежы выгляд; крыху абнавіць. Антаніна Міхайлаўна.. заўважыла: — Занепадае мая хата. Усё ладжуся паднавіць яе. Колас. Партрэт, схаваны ў вайну ў склепе, трохі быў пашкоджаны. Летась, будучы тут, мастак паднавіў яго, асвяжыў.. фарбы. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыцьме́лы, ‑ая, ‑ае.
Які прыцьмеў, страціў сваю яркасць, бляск. Партрэт, схаваны ў вайну ў склепе, трохі быў пашкоджаны. Летась, будучы тут, мастак паднавіў яго, асвяжыў прыцьмелыя фарбы. Ліс. // Які адышоў на задні план, прызабыўся. Прыцьмелая ў дрымоце трывога раптоўным штуршком нібы ўдарыла.. [Івана] у самае сэрца. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад збіць.
2. у знач. прым. Пашкоджаны, сапсаваны ўдарамі. Збітая падкова. Збіты буфер. // Разм. Стаптаны (пра абутак). Збітыя боты. Збітыя абцасы. // Са здзёртай скурай. Збітае калена.
3. перан.; у знач. прым. Усім вядомы, зацяганы. Збіты выраз. Збітыя параўнанні. Збітая тэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растру́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раструшчыць.
2. у знач. прым. Раздроблены, разбіты на дробныя кавалкі. Пад нагу то тут, то там траплялі раструшчаныя кукурузныя пачаткі. М. Стральцоў. Ступіш не так — і загрыміць якая-небудзь бляшанка, пакоціцца ўніз раструшчаная цагліна... Бураўкін. // Пашкоджаны, разбіты (пра косць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмаро́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абмарозіць.
2. у знач. прым. Пашкоджаны марозам. Прыплёўся [сабака] з лесу галодны, хворы, з абмарожанымі нагамі. Ваданосаў.
3. у знач. наз. абмаро́жаны, ‑ага, м. Той, хто атрымаў пашкоджанне ад марозу. Акрамя тыфозных, нямала было іншых хворых: інвалідаў вайны, скалечаных, прастуджаных, абмарожаных. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасу́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Трубчасты орган у целе чалавека ці жывёлы, па якім цячэ кроў або лімфа. У целе кожнага дарослага чалавека маецца 160 мільярдаў капіляраў — драбнюткіх крывяносных сасудаў. Матрунёнак. [Хірург:] — Пашкоджаны мяккая тканка і крывяносныя сасуды. Рана запушчана, ёсць адзнакі гангрэны. Дудо.
2. У раслін — трубка, па якой праходзіць вільгаць з растворанымі мінеральнымі солямі і іншымі рэчывамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́таваты, ‑ая, ‑ае.
1. Пашкоджаны сітаватасцю (пра драўніну).
2. Спец. Які мае адтуліны, поры, што робіць рэчыва пранікальным для вадкасці і газу. Сітаваты грунт.
3. Наогул пра што‑н., што нагадвае паверхню сіта; у дзірках і порах. Сітаваты лёд. □ Праз акенца відзён пашарэлы сітаваты снег. Грахоўскі. [Яроцкі:] — Гэта вераснёвы жоўты антон, парэзаны ды ў сітаватую тканіну загорнуты. Панюхай. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сцерці.
2. у знач. прым. Пашкоджаны трэннем, дотыкам або тонкі ад доўгага ўжывання. Сцёрты мядзяк. □ Іліко пакрыху прывыкаў да .. работы, ужо не так балелі распараныя ногі і сцёртыя рукі. Самуйлёнак. // перан. Які страціў арыгінальнасць, своеасаблівасць. Сцёрты эпітэт. □ Гэтыя радкі куды больш пераконваюць, чым гучныя, правільныя, але сцёртыя словы некаторых газетных вершаў. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поражённый
1. (ударом) паражо́ны; уда́раны;
2. (побеждённый) паражо́ны, перамо́жаны; (разбитый) разбі́ты;
3. мед. пашко́джаны; (разбитый) разбі́ты;
4. перен. ура́жаны; (удивлённый) здзі́ўлены;
5. юр. пазба́ўлены (каго, чаго);
поражённый в права́х пазба́ўлены право́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ска́за ‘скажэнне, вада, загана’ (Нас., Гарэц., Ласт., Др.-Падб., Сержп., Байк. і Некр.), сказ ‘скажэнне’ (Байк. і Некр.), ‘пашкоджанае месца’ (Варл.), сказэ́ ‘пашкоджанне клубняў бульбы’: сказэ́ праз усю картофлю, сказава́ты ‘пашкоджаны’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Аддзеяслоўныя з нулявым суф. і суф. ‑а дэрываты ад сказіць < казіць (гл.), параўн. сказі́ць ‘скалечыць, знявечыць’ (Нас., Стан., Пятк. 2), сказі́цца ‘скрывіцца’ (Касп., Растарг.), сказні́ць ‘знявечыць’ (ТС), ст.-бел. сказити ‘знішчыць, разбурыць’ (Ст.-бел. лексікон, Альтбаўэр) і сказнь, сказ ‘вызначэнне, суд, прыгавор’ (Ст.-бел. лексікон). У казёл ‘захворванне бульбы’ (Юрч.), казлы́ ‘пашкоджаныя вочкі бульбы’ (шчуч., Сл. ПЗБ) назіраецца кантамінацыя сказіць і казёл (гл.). Параўн. яшчэ ўкр. сказ ‘агрэх’, ‘дэфект у палатне пры тканні’, польск. skaza ‘рыса; шчыліна; рана; блізна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)