кара́чкі,

У выразах: на карачкі; на карачках — а) на абедзве рукі і нагі; на абедзвюх руках і нагах. Шкірман, вырываючыся з рук Касарэвіча, б’е яго нагой у жывот. Той становіцца на карачкі і, не могучы ўстаць, садзіцца. Навуменка. Гвація выкуліўся з лінейкі і на карачках папоўз прэч. Самуйлёнак; б) тое, што і на кукішкі, на кукішках (гл. кукішкі). [Рыбак] прысеў на карачкі і ўтаропіўся на паплавок. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плаву́к, плаўк. плывуне ’плывец’ (Скарбы; Сцяц.; іўеў., Сл. ПЗБ; карэліц., Сцяшк. Сл.; ашм., Стан.). Да плаваць (гл.). Суфікс ‑ук узнік пад уплывам балг. дыялектаў (параўн. літ. ‑uk‑as, а таксама Бірыла, Бел. антр. назвы, 40–41). Сюды ж у выніку семантычнага пераносу ’асоба’ > ’прадмет’, лід., віл., шальч., ваўк.паплавок’, ваўк. ’плаўнік’ (Сл. ПЗБ), верай., драг. ’пухір у рыбы’ (ЛА, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плу́тца ’пятля (для гузіка)’ (к&рм., Мат. Гом.), параўн. рус. пск., цвяр. тушцы ’сіло для лоўлі птушкі’, ’раменьчык, які звязвае біяк цэпа з ручкай’. Да апутаць (гл.) (Фасмер, 2, 288), відаць, збліжанае з пу́тца ’прывязка ў цэпе’, ’пяцелька’ (гл.). Параўн. таксама рус. дыял. плутянка ’верхняя вяроўка невада’, польск. дыял. plutoпаплавок у рыбалоўнай сеткі’, што, магчыма, узыходзіць да прасл. *pluti (гл. тыць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́ргаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Цягнуць, тузаць рэзкімі рухамі, рыўкамі.

Т. вяроўку.

2. Дрыжаць, рабіць сутаргавыя рухі.

Шчака торгае.

3. што і без дап. Балець праз аднолькавыя прамежкі часу, тузаць (звычайна пры ўтварэнні нарываў).

Палец торгае.

4. што. Рэзкім рухам кранаць, зрушваць з месца.

Паравоз торгае вагоны.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыводзіць у рух паплавок, кляваць, торкаць (пра рыбу).

|| аднакр. таргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2, 4 і 5 знач.) і то́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| наз. то́рганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бабайкі́ ’вёслы’ (калінк., Цыхун, вусн. паведамл.). Рус. дыял. баба́йка, укр. баба́йка. Этымалогія слова няясная; параўноўваюць з рус. баба́шкапаплавок на вудачцы’ (ад баба дошка’); так Праабражэнскі, 1, 10; Фасмер, 1, 100; Рудніцкі, 46. Здаецца, аднак, што гэта днястроўска-дунайска-чарнаморскі тэрмін, які ўзнік у румынска-ўкраінскім асяроддзі, а адтуль (у якасці рачнога тэрміна) быў запазычаны ў рус. і бел. мовы (меркаванні аб гэтым — Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Пацяшацца, праводзіць час у забава, гульнях. Два меншыя хлопчыкі забаўляліся сваімі дзіцячымі гульнямі. Колас. Дэльфіны дагналі яхту і пачалі забаўляцца ў бурлівых хвалях за кармой, перакочваючыся са спіны на жывот. Дуброўскі.

2. кім-чым. Адносіцца да чаго‑н. як да цацкі, гуляць ёю. Рыбіна, якая забаўлялася прынадай, адпусціла паплавок. Якімовіч. // перан. Абыходзіцца з кім‑н. як з цацкай, забаўкай. Дзяўчына кахала Бібікава.., а Бібікаў, відаць, толькі забаўляўся ёю і крывіў душой. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плаўні́к1 ’орган руху ў рыб і водных жывёл’ (ТСБМ). З рус. плавни́к ’тс’, якое ўзнікла нядаўна як навуковы тэрмін, яшчэ ў “Поўным руска-польскім слоўніку” (Варшава, 1894 г.) польск. pletwy (сучаснае płetwa) адпавядае рус. пла́вательные перья, як і ў Даля (3, 118).

Плаўні́к2 ’вуда’ (Жд. 3). Няясна. Малаімаверна, каб слова ўтварылася з польск. pławnikпаплавок у вуды’ — наватвор з 1908 г. (Банькоўскі, 2, 621), у выніку пераносу значэння з часткі на цэлае.

Плаўні́к3 ’рыбацкі човен’ (Бяльк.). Утворана пры дапамозе суф. ‑(н)ік ад польск. pławny ’прыдатны да плавання’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падсячы́ і падсе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце; пр. падсек, ‑секла; заг. падсячы; зак., каго-што.

1. Надсячы знізу. Падсекчы пласт вугалю. Падсячы камель сасны. □ [Язэп] падсек дзве.. [бярозы]. Зрабіў лубкі, і першыя кроплі бярозавіку скаціліся па іх у прынесеную пасудзіну. Асіпенка.

2. і чаго. Разм. Насячы дадаткова, яшчэ трохі. Падсячы дроў.

3. перан. Разм. Падарваць асновы чаго‑н., прывесці ў заняпад што‑н. Падсекчы прыбыткі гаспадаркі. □ — Падсякуць, брат, заработкі мне, — казаў.. [Шкель]. Колас. // Рэзкай заўвагай збянтэжыць, паставіць у цяжкае становішча. Падсекчы дакладчыка раптоўным пытаннем.

4. Тузануць вудзільнам лёску ў той момант, калі рыба бярэцца за кручок. Паплавок зноў тузануўся і знік пад вадою. Мішка падсек, і хутка ладная краснапёрка затрапятала ў руках. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

углы́б, прысл. і прыназ.

1. прысл. Углыбіню, унутр. Не паспее паплавок дакрануцца паверхні, як адразу штопарам ідзе ўглыб. Місько. [Хмялеўскі:] — Ласі сустракаліся, а цяпер няма. Сышлі ўглыб. Чарнышэвіч. / З прыназ. «ад» утварае спалучэнне з Р. Я стаў на фурманцы, каб вышэй зірнуць, і ўбачыў, што гэты малады зараснік цягнецца ўглыб ад дарогі на некалькі кіламетраў. Чорны. // перан. У сутнасць чаго‑н. Пошук паэта пайшоў углыб. Лойка.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «углыб» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на кірунак у глыбіню або ўнутр чаго‑н. Лес палье [дождж] — Глядзі, й дубок Новы выкіне сучок. Пусціць воды Долу ўглыб І палезе ўгору грыб. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спуд 1, ‑у, М ‑дзе, м.

Спалох. Ад спуду, ўроку, ад зрушэння Мне памагаў часінай той Не мудрагелістых жэньшэняў, А беларускіх траў настой... Ляпёшкін. — Рыгор, сынок мой, з кім жа я застануся? — схамянулася як ад спуду Стэпа. Гартны. Ледзь закінеш толькі вуду — не зявай браток: на вадзе, нібы са спуду, дрогне паплавок. Вялюгін.

спуд 2, ‑у, М ‑дзе, м.

Толькі ў выразах: пад спудам — а) у схове, у патаемным месцы. Недзе ж пляснее ў скрынях пад спудам Хараство — ўзоры слуцкай зямлі. Калачынскі; б) перан. пад цяжарам, прыгнётам чаго‑н. Пад спудам царкоўнага засілля; з-пад спуду — а) з патаемнага месца; б) перан. з забыцця. З-пад спуду вырваўшыся, следам Выходзіць праўда на прастор. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)