тэ́рцыя, ‑і, ж.
1. У музыцы — трэцяя ступень ад дадзенай у дыятанічнай гаме. // Інтэрвал, які ахоплівае тры ступені.
2. Друкарскі шрыфт, памер якога роўны 16 пунктам (6 мм), выкарыстоўваецца для набору загалоўкаў.
[Ад лац. tertia — трэцяя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
велічыня́, -і́; мн. велічы́ні і (з ліч. 2, 3, 4) велічыні́; -чы́нь, ж.
1. Памер, аб’ём, працягласць чаго-н.
Стол сярэдняй велічыні.
Змераць велічыню пакоя.
2. Колькасць чаго-н.; сума; лік.
В. зарплаты.
В. асігнаванняў.
3. Усё тое, што можна вымераць, злічыць (спец.).
Пастаянная в.
Бясконца малая в.
Роўныя велічыні.
4. перан., толькі адз. Пра чалавека, выдатнага ў якой-н. галіне дзейнасці.
Ён сусветная в. ў навуцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыба́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак.
1. каго-што і чаго. Даць, пакласці, зрабіць, сказаць у дадатак да чаго-н.
П. дзвесце рублёў.
П. цукру ў ягады.
П. да сказанага.
2. чаго. Павялічыць памер, колькасць, хуткасць чаго-н.
П. грошай.
П. кроку.
◊
Прыбавіць у вазе (разм.) — патаўсцець, стаць цяжэйшым.
|| незак. прыбаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. прыбаўле́нне, -я, н. і прыба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чацвярны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які складаецца з чатырох аднародных або падобных частак, прадметаў. Чацвярная партыя ў віст. □ Сашка падскочыў бліжэй да акна і — у два пальцы — свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам. Караткевіч.
2. У чатыры разы большы (пра памер, колькасць). Чацвярны кошт металу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верш, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Невялікі мастацкі твор, напісаны рытмізаванай мовай.
Зборнік вершаў.
Вершы Максіма Багдановіча.
2. Адзінка рытмічна арганізаванай мовы, вершаваны радок.
Памер верша.
Раман у вершах.
3. Рытмізаваная мова.
Гаварыць вершам.
○
Белы верш — верш без рыфмы.
Вольны верш — верш, які не мае рыфмы і характарызуецца няпэўнай колькасцю стоп у радку.
Верш у прозе — невялікі эмацыянальна насычаны твор у празаічнай форме.
|| прым. ве́ршавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
памно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць дзеянне множання. Памножыць сем на дзевяць.
2. Павялічыць колькасць, памер, сілу каго‑, чаго‑н. Расцем усе. Ідуць гады, І сілы ты памнож. Ніколі паншчыне сюды Не павярнуцца больш! Броўка. І славу продкаў і бацькоў Памножым мы ў сотні крат. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарма́т, ‑у, М ‑маце, м.
1. Памер кнігі, аркуша, старонкі і пад. У яркім убранні калон, у кветках і сцягах выдзяляецца каласальнага фармату кніга, на якой ззяе: «Праграма КПСС». «Звязда». Падпольная «Звязда» была невялікага фармату, але затое з яе старонак веяла баявым, наступальным духам. Пятніцкі.
2. У друкарскай справе — даўжыня і вышыня паласы набору, даўжыня радка.
[Ад лац. forma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верш м.
1. (единица стихотворной речи) стих;
паме́р ве́рша — разме́р стиха́;
2. (художественное произведение) стихотворе́ние ср.; стихи́ мн.;
○ александры́йскі в. — александри́йский стих;
бе́лы в. — бе́лый стих;
во́льны в. — свобо́дный стих
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Калі́бр (Сержп.: чэрці ўсялякага калібру); калибиръ ’размер’ (Нас.). Відавочнае запазычанне, фанетычны крытэрый не вельмі пераканаўчы, паколькі такая форма магла натуральна ўтварыцца на бел. глебе з першаснага калібр, гэта дазваляе меркаваць, што запазычана з польск. kaliber ’памер, велічыня’. Польск. слова хутчэй за ўсё да ням. Kaliber, якое з італ. calibro, а гэта з араб. kâlib. Аднак і арабская лексема ўзыходзіць да грэч. καλοπόδιον ’форма, узор’, гл. Фасмер, 2, 166.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
таро́йкацца і таро́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Доўга гаварыць, дамаўляцца, спрачацца; валаводзіць, марудзіць, спрачаючыся. За сцяною, чуваць, рахуюцца старыя, як і я сам, халасцякі. Таройкаюцца за памер складчыны. Мыслівец. Пакуль мы таройкаліся, цягнік адышоў. Пянкрат. Давай бліжэй да справы, бо так мы да раніцы будзем тарокацца, — працягвала Лена. Няхай. [Дзед Аніська:] — Пакуль мы тарокаліся з ім, дык яна напякла, браце, грэцкіх блінцоў, наскварыла сала. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)