абдра́паны, -ая, -ае (разм.).

Пакрыты драпінамі, абадраны.

Абдрапаныя рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абме́рзлы, -ая, -ае.

Пакрыты лёдам, шэранню, абледзянелы.

Абмерзлыя дрэвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

браняно́сны, -ая, -ае.

Пакрыты бранёю (у 2 знач.).

Б. крэйсер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залачо́ны і зало́чаны, -ая, -ае.

Пакрыты слоем золата.

З. купал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрасе́лы, -ая, -ае.

Мокры ад расы, пакрыты расою.

А. куст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праржаве́лы, -ая, -ае.

Пакрыты ржой, наскрозь з’едзены ржой.

П. дах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмалірава́ны, -ая, -ае.

Пакрыты эмаллю (у 1 знач.).

Э. посуд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забраніро́ваны

пакрыты бранёй’

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. забраніро́ваны забраніро́ваная забраніро́ванае забраніро́ваныя
Р. забраніро́ванага забраніро́ванай
забраніро́ванае
забраніро́ванага забраніро́ваных
Д. забраніро́ванаму забраніро́ванай забраніро́ванаму забраніро́ваным
В. забраніро́ваны
забраніро́ванага
забраніро́ваную забраніро́ванае забраніро́ваныя
забраніро́ваных
Т. забраніро́ваным забраніро́ванай
забраніро́ванаю
забраніро́ваным забраніро́ванымі
М. забраніро́ваным забраніро́ванай забраніро́ваным забраніро́ваных

Іншыя варыянты: забранірава́ны.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пабяля́ны, -ая, -ае.

Пакрыты ўнутры белай палівай, эмаллю, эмаліраваны.

П. чыгун.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бугры́сты, -ая, -ае.

Пакрыты буграмі.

Бугрыстая дарога.

|| наз. бугры́стасць, -і, ж.