про́шва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць ў настольнік, ручнік і пад.

Яна цудоўна вышывала і пляла з нітак прошвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наблы́таць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. што і чаго. Заблытаць, пераблытаць нейкую колькасць чаго-н.

Н. нітак.

2. Дапусціць блытаніну, нарабіць памылак.

Н. у вылічэннях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трасці́ць, трашчу́, тро́сціш, тро́сціць; тро́шчаны; незак., што (спец.).

Злучаць, скручваць разам дзве або некалькі нітак.

|| зак. страсці́ць, страшчу́, стро́сціш, стро́сціць; стро́шчаны.

|| наз. трашчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́ржа, ‑ы, ж.

Тканіна для падкладкі з дыяганальным перапляценнем нітак.

[Фр. serge.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссу́квальшчык, ‑а, м.

Спец. Рабочы тэкстыльнай вытворчасці, заняты ссукваннем нітак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашмо́ргаць сов. надёргать;

н. ні́так з ткані́ны — надёргать ни́ток из тка́ни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коканамата́нне, ‑я, н.

Атрыманне шоўку-сырцу шляхам змотвання нітак з коканаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мата́льшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца матаннем (нітак, пражы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамо́тчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца перамоткай (нітак, правадоў і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матаві́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.

2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)