падо́л, ‑у, м.

Ніжні край сукенкі, кашулі і пад. Падол шырокай і не па росту доўгай сукенкі кругам ляжаў на падлозе, закрываючы ногі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спо́дні, -яя, -яе.

1. гл. спод.

2. Які размешчаны ўнізе, знаходзіцца з нізу чаго-н., са споду (у 3 знач.).

С. камень у жорнах.

3. Пра бялізну: які надзяваецца пад іншае адзенне або непасрэдна на цела; ніжні.

Сподняя бялізна.

Спаць у споднім (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарадавы́, ‑ога, м.

Ніжні чын гарадской паліцыі ў царскай Расіі. Па дарозе [Лабановічу] папалася некалькі будак, пунктаў паліцэйскай варты, каля якіх звычайна стаялі або тупалі гарадавыя. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́стаўніжні і верхні камяні ў жорнах’ (Шатал.). Гл. пастаўʼ2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фок, ‑а, м.

Спец. Ніжні прамы парус на пярэдняй мачце судна або трохвугольны парус на судне з адной мачтай. Шматае вецер парусы і фок даўно сарван. А. Вольскі.

[Гал. fok.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назво́зіць, ‑звожу, ‑звозіш, ‑звозіць; зак., чаго.

Звезці, даставіць за пекалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Назвозіць камення. □ Увесь ніжні паверх [млына] быў застаўлены мяшкамі: жыта, ячмень, пшаніца. Назвозілі з усяго сельсавета. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падо́нак ’адонак (пад сена)’, падо́на ’тс’ (ДАБМ, 878), падо́нненіжні пласт сена’ (Мат. Гом.). Гл. адонак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падзо́р, ‑а, м.

1. Брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго‑н. (прасціны, пакрывала і пад.). З-пад коўдры выглядае карункавы падзор. Палтаран.

2. У архітэктуры — карніз з разьбой. Вокны з падзорам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падстрэ́шак, ‑шка, м.

Ніжні край страхі, які навісае над сцяною якога‑н. будынка. Касу мы ўзялі ў дзядзькавага напарніка, дасталі з падстрэшка дашчатай, нізенькай пунькі, крытай толем і рудой гарбатай бляхай. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спадня́кніжні камень у жорнах’ (Мат. Гом., Шатал., ТС). Праз прыметнік сподні да спод (гл.) з суф. ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)