пераасна́сціць, ‑нашчу, ‑насціш, ‑насціць; зак., што.

Аснасціць па-новаму; пераабсталяваць. Перааснасціць судна. Перааснасціць лабараторыю. Перааснасціць армію новай тэхнікай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфе́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Уражанне, зробленае кім-, чым-н. на каго-н.

Яго словы мелі незвычайны э.

2. Вынік якіх-н. дзеянняў, якой-н. дзейнасці.

Э. ад прымянення новай апаратуры.

Э. лячэння.

3. Сродак, пры дапамозе якога ствараюцца пэўныя ўражанні.

Эфекты дажджу ў тэатры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навамо́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены па новай модзе. Навамодны касцюм.

2. Які нядаўна зрабіўся модным, хадавым. Навамоднае слова. Навамодны танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саціне́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сацінету. Сацінетавая тканіна. // Зроблены, пашыты з сацінету. [Дзядзька Пракоп] быў у новай сацінетавай кашулі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераўзбро́іць сов., прям., перен. перевооружи́ть;

п. а́рмію — перевооружи́ть а́рмию;

п. прамысло́васць но́вай тэ́хнікай — перевооружи́ть промы́шленность но́вой те́хникой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

казуа́р, ‑а, м.

Буйная чорная птушка з дужымі трохпальцымі нагамі, якая водзіцца ў Паўночнай Аўстраліі, на Новай Гвінеі і прылеглых астравах.

[Фр. casoar з малайск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсе́яцца, ‑союся, ‑сеешся, ‑сеецца; зак.

Засеяць сваё поле, участак. [Сымон] ужо жыў у новай хаце, ужо абгарадзіўся, абсталяваўся, абараўся і абсеяўся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгарадзі́цца, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.

Абнесці агароджаю сваю сядзібу, уладанні. [Сымон] ужо жыў у новай хаце, ужо абгарадзіўся, абсталяваўся, абараўся і абсеяўся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перевооружа́ть несов., прям., перен. пераўзбро́йваць;

перевооружа́ть а́рмию пераўзбро́йваць а́рмію;

перевооружа́ть промы́шленность но́вой те́хникой пераўзбро́йваць прамысло́васць но́вай тэ́хнікай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбро́іць сов., в разн. знач. вооружи́ть;

у. а́рмію — вооружи́ть а́рмию;

у. прамысло́васць но́вай тэ́хнікай — вооружи́ть промы́шленность но́вой те́хникой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)