Ма́цернынепрыстойны, лаянкавы, з ужываннем мата’ (ТСБМ). З рус. матерный, якое з мать ’маці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

площадно́й ву́лічны; (непристойный) бры́дкі, непрысто́йны;

площадна́я брань ву́лічная (бры́дкая, непрысто́йная) ла́янка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пазорны ’прыгожы, відны, статны’ (Гарэц., Бяльк., Янк. БП, Янк. I, Шн., Нар. лекс.), ’той, хто непрыстойна сябе паводзіць’ (Сл. ПЗБ), пазу͡орны ’прыгожы’ (Федар. VII). Рус. позорныйнепрыстойны, ганебны’, ст.-рус. позорныйнепрыстойны, ганебны’, польск. pozorny ’уяўны, які задаецца’, чэш. pozorný ’уважлівы’, славен. pozóren ’уважлівы’, балг. позо́рен. Прыметнік на ‑n‑ ад слав. pozorъ ’увага; ганьба’. Далей гл. зорыць, зрэнкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрысто́йна,

1. Прысл. да непрыстойны.

2. безас. у знач. вык. У супярэчнасці з прыстойнасцю. Непрыстойна Не давяраць таму, хто вам даверыў. Глебка. Мне нешта падказвала, што маўчаць доўга нельга, непрыстойна. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неудобопроизноси́мый

1. цяжкавымо́ўны, ця́жкі для вымаўле́ння;

2. (неприличный) шутл. не зусі́м прысто́йны; непрысто́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бясчы́нства, ‑а, н.

Грубае парушэнне парадку, агульнапрынятых нормаў; вельмі благі, непрыстойны ўчынак. [Скуратовіч:] — Вы думаеце, гэта адно каля нас робіцца такое бясчынства? Вы не чулі, што ў горадзе парабілася? .. Прадразвёрснага камісара ў гэтую самую ноч забілі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

база́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да базару. Базарная плошча. Базарны дзень.

2. Разм. Непрыстойны, грубы. Базарная размова. Базарная лаянка. // Блізкі да выдумак, плётак. Базарныя чуткі.

•••

Базарная баба гл. баба ​1.

Грош цана (у базарны дзень) гл. цана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вульга́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Пошлы, непрыстойны, грубы. Вульгарны танец. Вульгарны выраз.

2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу. Вульгарны матэрыялізм. Вульгарны сацыялагізм. □ — Мастацтва не можа цярпець вульгарнай просталінейнасці, — сказаў .. [мастак] прыяцелю і ступіў крок наперад, даючы зразумець, што галоўнае сказана ім. Скрыган.

[Ад лац. vulgaris — агульнанародны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неблагови́дный

1. уст. (некрасивый, непривлекательный) несамаві́ты, нязгра́бны, непрыго́жы;

2. (предосудительный) нядо́бры, дрэ́нны, несамаві́ты; непрыго́жы; (неприличный) непрысто́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непотре́бный уст.

1. (ненужный) непатрэ́бны;

2. (неприличный) непрысто́йны; (развратный) распу́сны, разбэ́шчаны;

непотре́бные слова́ бры́дкія (непрысто́йныя) сло́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)