экстраардына́рны, -ая, -ае (кніжн).

Надзвычайны, які выходзіць за межы звычайнага, рэдкі; проціл. ардынарны.

Экстраардынарны прафесар (уст.) — пасада ў навучальнай установе, якую займаў звышштатны прафесар.

|| наз. экстраардына́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дырэ́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Кіраўнічы орган прадпрыемства, ведамства, навучальнай установы на чале з дырэктарам.

Распараджэнне дырэкцыі.

2. Памяшканне, дзе знаходзіцца такое кіраўніцтва.

|| прым. дырэкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарня́к, ‑а, м.

1. Тое, што і горнарабочы.

2. Горны інжынер або студэнт горнай навучальнай установы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курса́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Навучэнец курсаў.

2. Выхаванец ваеннай навучальнай установы. Курсант танкавага вучылішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкла́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто выкладае які-н. вучэбны прадмет у навучальнай установе.

В. матэматыкі.

Вопытны в.

|| ж. выкла́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. выкла́дчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экстэ́рн, ‑а, м.

1. Той, хто здае экзамены за які‑н. вучэбны курс без вучобы ў адпаведнай навучальнай установе.

2. У дарэвалюцыйнай школе — вучань, які не жыве ў інтэрнаце пры навучальнай установе.

3. Уст. Пазаштатны ўрач, які бясплатна працаваў у бальніцы для праходжання практыкі.

[Ад лац. externus — знешні, вонкавы, старонні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкла́дчык, ‑а, м.

Той, хто выкладае які‑н. вучэбны прадмет у навучальнай установе. Выкладчык інстытута. Выкладчык геаграфіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дацэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Вучонае званне выкладчыка вышэйшай навучальнай установы або супрацоўніка навуковай арганізацыі, якое папярэднічае прафесару, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. дацэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навуча́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вучобы, навучання. Ад своечасовага забеспячэння вучняў падручнікамі.. ў многім залежыць арганізацыя і поспех навучальнай работы ў школе. «Звязда». // Прызначаны для абучэння, навучання. Вышэйшая навучальная ўстанова.

2. Які кіруе вучэбным працэсам. Загадчык навучальнай часткі.

•••

Закрытая навучальная ўстанова гл. установа.

Навучальны год гл. год.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́ктар ’кіраўнік вышэйшай навучальнай установы’ (ТСБМ). Ст.-бел. ректоръ ’кіраўнік школы’, ’ксёндз філіяльнага касцёла’ < ст.-польск. rektor ’тс’ < лац. rēctor ’кіраўнік’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)