э́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Філасофскае вучэнне аб маралі, яе развіцці, прынцыпах, нормах і ролі ў грамадстве.

2. Сукупнасць норм паводзін, мараль якой-н. грамадскай групы.

Навуковая э.

|| прым. эты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вае́нна-навуко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вае́нна-навуко́вы вае́нна-навуко́вая вае́нна-навуко́вае вае́нна-навуко́выя
Р. вае́нна-навуко́вага вае́нна-навуко́вай
вае́нна-навуко́вае
вае́нна-навуко́вага вае́нна-навуко́вых
Д. вае́нна-навуко́ваму вае́нна-навуко́вай вае́нна-навуко́ваму вае́нна-навуко́вым
В. вае́нна-навуко́вы (неадуш.)
вае́нна-навуко́вага (адуш.)
вае́нна-навуко́вую вае́нна-навуко́вае вае́нна-навуко́выя (неадуш.)
вае́нна-навуко́вых (адуш.)
Т. вае́нна-навуко́вым вае́нна-навуко́вай
вае́нна-навуко́ваю
вае́нна-навуко́вым вае́нна-навуко́вымі
М. вае́нна-навуко́вым вае́нна-навуко́вай вае́нна-навуко́вым вае́нна-навуко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ад’ю́нкт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Аспірант вышэйшых ваенна-вучэбных устаноў.

2. У Заходняй Еўропе і дарэвалюцыйнай Расіі: малодшая навуковая пасада ў некаторых навуковых установах, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акадэ́мія, -і, мн. -і, -мій, ж.

1. Найвышэйшая навуковая або мастацкая ўстанова.

Нацыянальная а. навук Беларусі.

2. Назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльных галінах навукі.

Ваенна-медыцынская а.

Сельскагаспадарчая а.

|| прым. акадэмі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метадало́гія, -і, мн. -і, -гій, ж.

1. Вучэнне аб метадзе навуковага пазнання.

Навуковая м.

2. Сукупнасць найбольш агульных прынцыпаў, палажэнняў і метадаў, якія прымяняюцца ў той ці іншай навуцы.

М. гісторыі.

|| прым. метадалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

устано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

Арганізацыя, якая кіруе пэўнай галіной работы, занятая адпаведнай дзейнасцю.

Дзяржаўныя ўстановы.

Навуковая ў.

Дзіцячыя ўстановы (дзіцячыя яслі, сады, бальніцы і пад.).

Навучальная ўстанова — агульная назва школ, тэхнікумаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балкані́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Комплексная навуковая дысцыпліна, якая вывучае мовы, літаратуру, культуру і іншыя агульныя для народаў Балканскага паўвострава праблемы і з’явы грамадскага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этнагеагра́фія, -і, ж.

Навуковая дысцыпліна, што знаходзіцца на стыку этнаграфіі з геаграфіяй і вывучае размяшчэнне этнічных супольнасцей, асаблівасці іх рассялення і тэрытарыяльных узаемаадносін у цеснай залежнасці ад сацыяльна-эканамічных, палітычных, прыродных і іншых фактараў.

|| прым. этнагеаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тракта́т, ‑а, М ‑таце, м.

1. Навуковая праца, у якой разглядаецца якое‑н. асобнае пытанне ці праблема. Філасофскі трактат. Палітыка-эканамічны трактат.

2. Спец. Міжнародны дагавор, пагадненне. Мірны трактат.

[Ад лац. tractatus — абмеркаванне, разгляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абстра́кцыя, -і, ж.

1. Мысленнае адцягненне, адасабленне ад тых ці іншых бакоў, уласцівасцей або сувязей прадметаў і з’яў для выдзялення асноўных, істотных іх прыкмет, агульных уласцівасцей.

Пры дапамозе абстракцыі ўзніклі ўсе лагічныя паняцці.

2. Адцягненае паняцце, тэарэтычнае абагульненне вопыту.

Навуковая а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)