пралётны I пролётный;

~ная пту́шка — пролётная пти́ца

пралётны II пролётный;

п. мост — пролётный мост

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́ля, -і, ж.

Бервяно, брус, забіты ў грунт для апоры ў збудаваннях.

Забіваць палі.

Мост на палях.

|| прым. па́левы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шляхаправо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Мост цераз другі шлях на месцы перакрыжавання дзвюх дарог.

|| прым. шляхаправо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́дмасні ’падмосткі’ (Мат. Гом.). Ад *под‑мост‑ні*под‑мост. Гл. памост, мост, масніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́сцік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. мост.

2. Высокая абгароджаная пляцоўка, узвышэнне на караблях, вялікіх машынах, агрэгатах, прызначаныя для назірання, кіравання.

Капітанскі м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ндус, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Нахіленая пляцоўка, якая замяняе лесвіцу, а таксама служыць для ўезду аўтамашын і экіпажаў на мост, у гараж і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развадны́, -а́я, -о́е.

1. Які прызначаны, служыць для разводкі (у 2 знач.).

Р. ключ (для пілы).

2. Такі, які можна развесці¹ (у 4 знач.).

Р. мост.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плашко́ўт, -а, М -ўце, мн. -ы, -аў, м.

Пласкадоннае бяспалубнае несамаходнае судна для перавозкі грузаў, для наводкі плывучых мастоў.

|| прым. плашко́ўтны, -ая, -ае.

П. мост (на плашкоўтах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масто́к, ‑тка, м.

Памянш. да мост; невялікі мост. Кетэ пацягнула Іліко за руку. Яны перабеглі блізкую вуліцу, перайшлі масток праз канаву. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пласкадоннае судна, якое служыць апорай для наплаўнога моста, якіх-н. часовых збудаванняў.

2. Плывучы мост.

Навесці п. цераз раку.

|| прым. панто́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)