Матылічыць ’кружыцца’ (Ян.). Адназоўнікавы дзеяслоў. Да маты́ль > матылёк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кры́льца і кры́лца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да крыло (у 1 знач.); невялікае крыло. Але вось матылёк разгарнуў крыльцы. Бяспалы. Качанятка з усіх сіл заплёскала па вадзе крылкамі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ўка, ‑і, ДМ соўцы; Р мн. совак; ж.

1. Птушка сямейства сапраўдных соў.

2. Матылёк цёмнай афарбоўкі, вусені якога з’яўляюцца шкоднікамі сельскагаспадарчых культур; начніца. Капусная соўка. Азімая соўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінякры́лы, ‑ая, ‑ае.

З сінімі крыламі. Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк. Багдановіч. / у паэт. ужыв. Іду, а неба нізкае, А ночка сінякрылая, І ўсё да болю блізкае, І ўсё — старонка мілая! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капу́сны в разн. знач. капу́стный;

к. ліст — капу́стный лист;

~ная мользоол. капу́стная моль;

к. матылёк — капу́стная ба́бочка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Пыры́ца, пырыця ’страказа’ (Сіг.), параўн. укр. лемк. пирицяматылёк’. Відаць, утворана ад пырыць ’растапырваць (крылцы і пад.)’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начны́ в разн. знач. ночно́й;

н. час — ночно́е вре́мя;

а́я трыво́га — ночна́я трево́га;

а́я зме́на — ночна́я сме́на;

н. матылёк — ночна́я ба́бочка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мя́тлік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Тое, што і метлюжок. Раса была і на доўгім кавылі, на пушыстым мятліку, на пунсовых чашачках макаў. Даніленка.

2. ‑а. Абл. Матылёк. На сіні званочак за дарогай сеў мятлік — карычневы, з белымі кропкамі на крыльцах. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маты́лькі ’кветкі валошкі, Centaurea cyanus L.’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). З польск. motyl ’сіняк’ і паводле падабенства колераў назва перанеслася на васілёк. Аднак рус. маск. мотылёк ’валошка’ і дан. ’стэпавы бяссмертнік’.

Матылькі́1 ’зацірка’ (ельск., Мат. Гом.). Відавочна, гэта слова адносіцца да рэдкай заціркі, у якой галушкі цяжка злавіць у лыжку, як матылька. Да матылёк (гл.).

*Матылькі́2, матылькі́ ’від узору ткання’ (петрык., Уладз.). Вузкі рэгіяналізм. Да матылёк (гл.). Узор названы паводле «лёгкасці лёту яго кветак, нібы ў матылька».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шпа́ркі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і хуткі (у 1–3 знач.). Шпаркая язда. □ Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані. Колас. Б’ецца, уецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк. Багдановіч. Акінуўшы шпаркім поглядам усю карту Месяца, Дзянісаў працягваў: — Палёт на Месяц — гэта выдатна! Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)