партрэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Адлюстраванне якога-н. чалавека на карціне, фатаграфіі, у скульптуры.

Скульптурны п.

Групавы п. (некалькіх асоб). Літаратурны п. (перан.; мастацкае апісанне каго-н.).

|| прым. партрэ́тны, -ая, -ае.

П. жывапіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́спісмастацкае ўпрыгожанне каляровымі фарбамі сцен, столі і да таго пад., насценны жывапіс’, ’подпіс’ (ТСБМ). Да распісваць < піса́ць (гл.), якое з рус. писа́ть ’маляваць ікону, карціну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кінакла́сіка, ‑і, ДМ ‑сіцы, ж.

Выдатныя творы кінамастацтва, якія аказваюць глыбокі ўплыў на яго развіццё і на доўгі час захоўваюць сваё мастацкае значэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маста́цкі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да мастацтва, да дзейнасці ў галіне мастацтва.

Мастацкае вучылішча.

М. кіраўнік тэатра.

2. Які перадае рэчаіснасць у вобразах.

Мастацкая літаратура.

3. Які адпавядае патрабаванням мастацтва, эстэтычны, прыгожы.

Мастацкія асаблівасці рамана.

М. густ.

|| наз. маста́цкасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́сленне і мышле́нне, ‑я, н.

1. Працэс адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці ва ўяўленнях, паняццях, суджэннях і г. д.; здольнасць мысліць, разважаць. Абстрактнае мысленне. Мастацкае мысленне. Навуковае мысленне.

2. Дзеянне паводле дзеясл. мысліць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учи́лище вучы́лішча, -шча ср.;

вое́нное учи́лище вае́ннае вучы́лішча;

профессиона́льно-техни́ческое учи́лище прафесіяна́льна-тэхні́чнае вучы́лішча;

худо́жественное учи́лище маста́цкае вучы́лішча;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упрыгажэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упрыгожыць.

2. Прадмет для аздаблення каго‑, чаго‑н. // Мастацкае аздабленне чаго‑н. (скульптура, барэльеф, роспіс, вышыўка і пад.). [Рама] з грукатам упала, кавалкі ляпных упрыгажэнняў, дробна застукаўшы, пакаціліся па падлозе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́бразмастацкае адлюстраванне ідэй і пачуццяў у гуках, словах, фарбах і інш.’; ’створаны мастаком ці акцёрам характар, тып’ (БРС, КТС); ’абраз’ (БРС, КТС, Нас., Касп., Шат., Мал.). Гл. абраз. Першае і другое значэнні з’явіліся пад уплывам рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 149). Дэрываты вобразны і вобразнасць — гэта калькі адпаведных рускіх слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

супаста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., што.

Параўнаць з чым‑н. або паміж сабой, узаемна суадносячы што‑н. Дастаткова супаставіць .. урывак з верша Багдановіча «Лясун» з купалаўскім «Чорным богам», каб убачыць адрозненні мэтавых установак паэтаў. Ярош. Хіба мастацкае слова не выклікае ў нас жадання супаставіць жыццёвыя з’явы, зрабіць свае вывады? Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

майстэ́рскі,

1. ‑ая, ‑ае. Уласцівы сапраўднаму майстру (у 3 знач.); вельмі добра, дасканала выкананы. Купалаўскія пераклады .. вызначаюцца высокай культурай, майстэрскай перадачай мастацкага каларыту твораў буйнейшых прадстаўнікоў літаратур суседніх славянскіх народаў. Гіст. бел. сав. літ.

2. прысл. Як належыць майстру, узорна. І лірыку і сатыру Купала майстэрскі сплаўляе ў адно арганічнае мастацкае цэлае. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)