паві́скванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. павіскваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Лёгкае павіскванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́тык, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Лёгкае дакрананне да чаго-н.
Адчуць д. цёплай далоні.
2. Адно з пяці асноўных знешніх пачуццяў — успрыманне адчуванняў, якія ўзнікаюць пры дакрананні да чаго-н.
Непасрэдны д.
|| прым. до́тыкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Плу́ца, плу́ці, пліцы, плюц, плюцы ’лёгкае’ (Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., Жд. 2). З польск. płuco ’тс’, якое — з першаснагаpluce (XV–XVIII стст.); звычайна płuca < прасл. *plutje < і.-е. *pleuf‑jo: (літ. plaučiai ’лёгкія’, лат. plaušas ’тс’, ст.-прус. plauti ’лёгкае’, першапачаткова ’тое, што плавае’, сюды ж грэч. ττλεύμων ’лёгкае’, лац. pulmo і пад. (Банькоўскі, 2, 631). У сучасных усх.-слав. мовах не захавалася, стараж.-рус. плюче ’лёгкае’, ст.-укр. плюча ’лёгкія’ < *płʼutja, да пльщъ1 плаваць (гл.) (Фасмер, 3, 290; Пімчук, Давньорус., 311).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
негліжэ́, нескл., н.
1. Лёгкае хатняе адзенне, якое носяць пераважна зранку.
2. у знач. прысл. У напаўадзетым выглядзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шацёр, шатра́, мн. шатры́, шатро́ў, м.
1. Лёгкае пераноснае жыллё з тканіны, скуры і пад., якое будуецца звычайна ў форме конуса.
2. Высокі пірамідальны чатырохгранны ці васьмігранны дах (цэркваў, званіц, вежаў і пад.; спец.).
|| прым. шатро́вы, -ая, -ае.
Ш. навес.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абібо́к, ‑а, м.
Разм. пагард. Лежабок, гультай, лодар. [Жывіцкі:] Ты ўсё лёгкае работы хацеў і зрабіўся нарэшце абібокам, гультаём. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стамле́нне, ‑я, м.
Страта сіл; зморанасць, стома. Фізічнае стамленне. □ Свежа стала на зямлі, лёгкае стамленне ахапіла ўсё цела. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лёгкія, ‑іх; адз. лёгкае, ‑ага, н.
Орган дыхання ў чалавека і пазваночных жывёл, размешчаны ў грудной поласці. Двухбаковае запаленне лёгкіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макінто́ш, ‑а, м.
Лёгкае летняе паліто, часцей прарызіненае. У адным і другім кірунку ў накінутых на плечы макінтошах прагульваліся людзі. Карпаў.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пялёсканне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пялёскацца, а таксама гукі гэтага дзеяння. Раптам, зусім блізка, пачулася лёгкае пялёсканне. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)