Вантрабя́нка ’страўнік або тоўстая кішка, начыненая вантробамі’ (БРС, Вешт., Інстр. I); ’каўбаса з вантробаў’ (КСТ). Утворана марфолага-сінтаксічным спосабам ад вантрабяная (каўбаса).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крывяны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да крыві (у 1 знач.). Крывяны ціск. // Які складаецца з крыві, змяшчае ў сабе кроў. Крывяная капля. // Прыгатаваны з крыві. Крывяная каўбаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крывя́нкакаўбаса з крыві’. Гл. крываўка1 (Жыв. сл., Сцяшк., Шатал., Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыво́е са́лакаўбаса’ (Жд. 2). Ці не звязана з формай кола? Параўн. кола каўбасы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трабя́нкакаўбаса з унутранасцей’ (ПСл). Скарочанае з вантрабянка (гл.) пад уплывам лексемы трыбух, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мядзве́джы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мядзведзя, належыць яму. Мядзведжы след. // Зроблены, прыгатаваны са скуры або з мяса мядзведзя. Мядзведжае футра. Мядзведжая каўбаса.

2. перан. Такі, як у мядзведзя. Мядзведжая паходка.

•••

Мядзведжая паслуга гл. паслуга.

Мядзведжы кут (куток) гл. кут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крыва́ўка1 каўбаса з крыві’ (Сцяшк., Сержп. Пр., Вешт., ТС). Да крывавы. Гл. кроў.

Крыва́ўка2 ’дызентэрыя’ (Гарэц., КЭС, лаг., ЭШ, Касп., Мат. Гом.). Да крывавы. Гл. кроў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муча́нка, му́чанкі, му́чаніца, му́чаныцякаўбаса са свіной крыві і мукі, грэчневай кашы’ (драг., пін., Вешт., Сл. Брэс. і Нар. лекс.; петрык., Мат. Гом.). Да мука́ (гл.). Адпрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑к‑a (Сцяцко, Афікс. наз., 114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сальцісо́н ’каўбасны выраб з спрасаваных вараных субпрадуктаў’ (ТСБМ), ’вантрабянка’ (Мат. Гом.), салтысо́н ’тс’ (Скарбы), салтасо́н, сальсасо́н, сальсесо́н, салтысо́н ’тс’ (Сл. ПЗБ). З польск. salceson, якое Брукнер (480) выводзіць з італ., параўн. salsume, salsamento, salsicciaкаўбаса’, а не з франц. saucisson.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

філе́йны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філе ​1 і філею. Філейная выразка. // Прыгатаваны з філе ​1. Філейная каўбаса.

2. Які мае адносіны да вырабу філе ​1 (у 2 знач.). Філейны цэх.

філе́йны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філе ​2, з’яўляецца філе ​2. Філейная вышыўка.

2. Прызначаны для вырабу філе ​2. Філейная іголка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)