тэўто́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэўтонаў, які належыць, уласцівы ім. Тэўтонскія плямёны.

•••

Тэўтонскі ордэн (гіст.) — каталіцкі духоўна-рыцарскі ордэн, ваенная арганізацыя нямецкага рыцарства ў 13–15 стст., якія праводзілі агрэсіўную палітыку ва Усходняй Еўропе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́гула ’правіла’ (Нас.), рэгул ’канец’ (відаць, больш дакладна ’мера’) (Жд. 3). Ст.-бел. рекгула (регула) ’правіла; каталіцкі манастырскі статут’ < ст.-польск. reguła ’тс’ < лац. rēgŭla ’норма, правіла’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жакі́ ’дзеці, што хадзілі на каталіцкі вялікдзень з вітаннямі і рацэямі па хатах’ (валож., Жыв. сл., 41), ’валачобнікі’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. смал. жак ’вучань, студэнт’, укр. жак ’шкаляр, бурсак’ (Грынч.). Ст.-бел. жакъкаталіцкі царкоўны служыцель, шкаляр’ (1423–1438 гг., Булыка, Запазыч., 112–113). З польск. żak ’вучань, царкоўны служыцель’ (з XV ст., Рэчак) < чэш. žak < раманск. (магчыма, паўн.-італ. zago), с.-лац. zaco < лац. diacus < грэч. διάκονος (> дыякон, дзяк, гл.). Брукнер, 661; Фасмер, 2, 34; Голуб-Копечны, 441; Махэк₂, 721; Скок, 3, 670; Безлай, 1, 101.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ры́мскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Рыма, рымлян. Рымскі тэатр. Рымскае грамадства. // Уласцівы рымлянам, такі, як у рымлян. Рымскі нос. □ Палкія вочы, рымскі профіль, малыя поўныя губы, роўны, прыўзняты злёгку нос. Гартны.

2. Каталіцкі. Рымскі папа. Рымская царква.

•••

Рымскае права гл. права.

Рымскія лічбы гл. лічба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бі́скупкаталіцкі епіскап’ (Нас., Шат., БРС, Гарэц.). Ст.-бел. бискуп (Булыка, Запазыч.). Рус. би́скуп, укр. би́скуп, бі́скуп. З польск. biskup ’тс’ (а гэта з ст.-в.-ням. biscof, можа, праз чэш. мову, гл. Шалудзька, Нім., 22; Брукнер, 27; Слаўскі, 1, 34 і інш.; першакрыніца — грэч. ἐπίσκοπος). Шалудзька, Нім., там жа; Кюнэ, Poln., 44; Рыхардт, Poln., 38. Параўн. яшчэ Бернекер, 58; Фасмер, 1, 168.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

манастыр / каталіцкі: кляштар / вялікі, прывілеяваны: лаўра; абіцель (уст. царк.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)