страхка́сса (страхова́я ка́сса) страхка́са, -сы ж. (страхава́я ка́са);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашчадка́са, ‑ы, ж.

Ашчадная каса. Захоўваць грошы ў ашчадкасе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сберка́сса (сберега́тельная ка́сса) уст. ашчадка́са, -сы ж. (ашча́дная ка́са).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаецца, служыць для размену. Разменная манета. Разменная каса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапла́та, -ы, ДМа́це, ж.

1. гл. даплаціць.

2. Дадатковая плата.

Атрымаць даплату за звышурочную работу.

Д. за багаж.

|| прым. даплатны́, -а́я, -о́е.

Даплатная каса.

Даплатное пісьмо — пісьмо, за перасылку якога плаціць атрымальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узаемадапамо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.

Узаемная дапамога. Братняя ўзаемадапамога. Дагавор аб дружбе і ўзаемадапамозе. □ Узаемадапамога стала законам у рабоце маладых жывёлаводаў. «Звязда». Новыя словы нейкімі невідочнымі птушкамі мітусіліся вакол: арганізацыя, кааперацыя, выбары, узаемадапамога... Бядуля.

•••

Каса ўзаемадапамогі гл. каса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пенсіённы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пенсіі; звязаны з пенсіяй. Пенсіённая кніжка. Пенсіённая каса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коса́II с.-х. каса́, -сы́ ж.;

отбива́ть косу́ кляпа́ць касу́;

направля́ть косу́ мянці́ць касу́;

нашла́ коса́ на ка́мень погов. найшла́ каса́ на ка́мень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распле́сціся, ‑пляцецца; пр. расплёўся, ‑плялася, ‑плялося; зак.

Распусціцца (пра што‑н. сплеценае). Невялічкая тоненькая каса расплялася. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́ска I ж., уменьш. коси́чка; см. каса́ I

ко́ска II ж., уменьш. ко́ска, см. каса́ II

ко́ска III ж. запята́я;

кро́пка з ~кай — то́чка с запято́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)