піяла́, -ы́, мн. -ы́, пія́л, ж.

Круглая невысокая пасудзіна без ручак для піцця, вузкая знізу і шырокая ўверсе (выкарыстоўваецца ў многіх культурах для чаю, інш. напіткаў).

П. кумысу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Прыпаяць што‑н. знізу; адрамантаваць паяннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падстрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

Падшыць на машыне знізу, па краі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпячы́ся, ‑пячэцца; пр. падпёкся, ‑пякліся, ‑пяклося; зак.

Падрумяніцца знізу (пра хлеб і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спады́спаду, прысл.

1. Знізу, з ніжняга боку; з-пад чаго-н.

С. сена мокрае.

Выцягнуць кнігу с.

2. перан. 3 самых глыбінь чаго-н.

С, з самай душы, кралася трывожная думка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ускалупну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты і (разм.) ускалупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак., што.

Калупнуўшы, прыўзняць знізу.

|| незак. ускалу́пліваць, -аю, -аеш, -ае і ускалу́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падры́цца, ‑роецца; зак.

Залезці куды‑н., падрыўшы зямлю знізу (пра жывёл). Крот падрыўся пад клець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

Загнуць знізу ці пад што-н.

П. падол.

П. ногі пад сябе.

|| незак. падгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падгіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвяза́ць, -яжу́, -я́жаш, -я́жа; -яжы́; -я́заны; зак., што.

Прывязаць, абвязаць знізу ці прывязаць, каб не апускалася.

П. мазніцу пад калёсы.

П. званочак.

П. памідоры.

|| незак. падвя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падвя́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́йра, ‑ы, ж.

Марская палярная птушка сямейства чысцікаў з чарнавата-бурым апярэннем зверху і белым знізу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)