самкну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́цца; зак.

1. Злучыцца, стаць шчыльным.

Шарэнгі самкнуліся.

2. Пра вочы, губы і пад.: заплюшчыцца, стуліцца.

Вусны самкнуліся.

|| незак. змыка́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сфакусі́равацца, ‑руецца; зак.

Сабрацца, злучыцца ў фокусе ​1 (у 1 знач.) (аб прамянях).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сашчапі́цца, -шчаплю́ся, -шчэ́пішся, -шчэ́піцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца пры дапамозе чаго-н. (сашчэпак, клямараў і пад.).

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сплёўшыся, злучыцца разам; шчыльна з сілай сціснуцца (пра зубы і пад.), сашчаміцца (пра рукі, пальцы і пад.).

Пальцы сашчапіліся ў кулакі.

3. перан. Сысціся ў бойцы, спрэчцы.

С. за грудкі.

|| незак. сашчапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і сашчэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да злучыцца.

2. Зал. да злучаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

састыкава́цца, ‑куецца; зак.

Злучыцца адно з адным. Ракеты зблізіліся на арбіце і аўтаматычна састыкаваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спая́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца шляхам паяння.

2. перан. Аб’яднацца ў адно непарыўнае цэлае; звязацца, злучыцца. Алеся я люблю. Багата сяброў пагублялася па свеце, а от з ім моцна спаяліся. Пінчук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зляпі́цца, злепіцца; зак.

Разм. Змацавацца, злучыцца (чым‑н. ліпкім, клейкім, мокрым); зліпнуцца. Лісты кнігі зляпіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скіпе́цца, ‑піцца; зак.

Спец. Сплавіцца, злучыцца ў цвёрдую масу ад высокай тэмпературы. Скіпеліся кавалкі вугалю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спла́віцца, ‑віцца; зак.

1. Злучыцца шляхам плаўлення.

2. Аб’яднацца ў непадзельнае цэлае; злучыцца. Сціснутая страшэнным цяжарам зямных пластоў, соль — і калійная, і спажыўная — спрасавалася, сплавілася ў суцэльны, без адзінай трэшчынкі, важкі і цвёрды камень. Чаркасаў. / у перан. ужыв. Рэальнасць і ўспаміны сплавіліся ў адно. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’ядна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Утварыць адно цэлае, злучыцца.

А. ў саюз жанчын.

2. Згуртавацца.

А. ў барацьбе за мір.

|| незак. аб’ядно́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. аб’ядно́ўванне, -я, н. і аб’ядна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)