збро́йнік, ‑а, м.

Спецыяліст па вырабу зброі; збраяроб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераўзбро́енасць, ‑і, ж.

Наяўнасць лішняй зброі, празмерная ўзброенасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарма́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ма́т, ж.

Агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.).

Супрацьтанкавая г.

|| прым. гарма́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́ла, -а, мн. -ы, дул і -аў, н.

Выхадная адтуліна канала ствала агнястрэльнай зброі, а таксама сам ствол.

Д. нагана.

|| прым. ду́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ты, лат і -аў.

Металічныя даспехі, браня, якія ў старажытнасці засцерагалі ад халоднай, а ў Сярэднія вякі і ад агнястрэльнай зброі.

|| прым. ла́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўзбро́ены, -ая, -ае.

Які не мае пры сабе зброі.

Няўзброеным вокам (відаць)

1) без дапамогі аптычных прыбораў;

2) лёгка і адразу (пра відавочнае, зусім зразумелае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каратэ́, нескл., н.

Спартыўная барацьба, якая выкарыстоўвае эфектыўныя прыёмы японскай сістэмы самаабароны без зброі, заснаванай на ўдарах рукамі і нагамі па найбольш уразлівых месцах цела чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саба́чка², -і, мн. -і, -чак, м.

1. Спускавы механізм у агнястрэльнай зброі.

Націснуць на сабачку.

2. Прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху зубчастага кола назад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

застрэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Забіць сябе з агнястрэльнай зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьа́тамны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для абароны ад уздзеяння атамнай зброі.