убарані́цца, ‑ранюся, ‑ронішся, ‑роніцца; зак.

Разм. Абараніць сябе ад нападу, замаху, варожых дзеянняў. Убараніцца ад ворага. // Засцерагчы сябе ад небяспекі, непрыемнасцей і пад. Убараніцца ад бяды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарту́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Прадмет адзення пэўнага крою, які надзяваюць спераду на вопратку, каб засцерагчы яе ад забруджвання.

2. Чахол, рознага роду покрыва для машын, тэхнічных прыстасаванняў і пад. (спец.).

|| памянш. фартушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. фартухо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

огради́ть сов.

1. уст. загарадзі́ць, мног. пазагаро́джваць, абгарадзі́ць, агарадзі́ць, мног. паабгаро́джваць;

2. перен. (оберечь) засцерагчы́, ахава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уцяплі́ць, уцяплю, уцепліш, уцепліць; зак., што.

Зрабіць больш цёплым, засцерагчы чым‑н. ад уздзеяння холаду. Уцяпліць ферму. □ Хату.. [Антось] уцяпліў, зрабіўшы прызбу да самых вокнаў, на столь нацягаў кастрыцы і пяску. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., каго-што.

1. Аддзяліць, паставіўшы якую-н. агароджу, перагародку.

А. участак пашы.

2. перан. Аддзяліць, адасобіць ад каго-, чаго-н., пазбавіць зносін з кім-, чым-н.

А. ад жыцця.

3. перан. Абараніць, засцерагчы ад чаго-н. небяспечнага або непрыемнага.

А. ад крытыкі.

|| незак. адгаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засцерагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся; пр. засцярогся, ‑сцераглася, ‑лося; заг. засцеражыся; зак.

Засцерагчы сябе ад чаго‑н. Асістэнт зачыніўся ў сваёй кватэры і акурваў яе фармалінавымі ляпёшкамі, каб засцерагчыся ад заразы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разе́тка ’сабраныя ў пучок стужка, шнур’, ’маленькі сподачак’, ’элемент арнаменту’, ’прыстасаванне для ўключэння электрычных прыбораў’, ’абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба’, ’кружок з адтулінай у сярэдзіне, каб засцерагчы падсвечнік ад кропель стэарыну, воску’ (ТСБМ, Сцяшк.). З ням. Rosette ’разетка (упрыгожанне)’ або франц. rosette ’ружачка’ непасрэдна або праз пасрэдніцтва рускай мовы, параўн. рус. розе́тка з шэрагам значэнняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абажу́р, ‑а, м.

Каўпак, які надзяецца на лямпу, каб засцерагчы вочы ад моцнага святла або каб прыдаць святлу пэўную афарбоўку. На стале гарэла лямпа пад светлым абажурам і ляжала разгорнутая кніга, якую чытаў настаўнік. Колас.

[Фр. abat-jour.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́данка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Уст. Сумачка з ладанам ці якім‑н. прадметам для нашэння на грудзях, здольная, паводле ўяўленняў веруючых, засцерагчы ад няшчасця.

2. Невялікая пасудзіна, у якой спальваюць ладан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банда́ж, ‑а, м.

Спец.

1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання сценак жывата або іншых частак цела ў пэўным становішчы.

2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы паравозаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу.

[Фр. bandage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)