спадцішка́, прысл.
Скрытна, ціха, непрыкметна. Маці ўхадзілася, палезла на печ, прылегла на ўскраі і спадцішка пазірала за дачкой. Пальчэўскі. Спадцішка шкодзіць Лемяшэвічу загадчык навучальнай часткі школы Арэшкін. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяме́йна, прысл.
Сям’ёй, у сям’і. — Як ні кажыце, а сямейка жыць куды выгадней, чым аднаму, — загаварыў раптам загадчык млына, пазіраючы, як жонка раскладвае на разасланым абрусе закусь. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыплю́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Прыкрыцца павекамі (пра вочы). Загадчык аблана пазяхнуў, і вочы яго зноў патухлі і прыплюшчыліся. Шамякін. // Прыплюшчыць вочы. — Што знарок? — прыплюшчылася Лёдзя і прыўзнялася на руках. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахарактарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.
Даць характарыстыку каму‑, чаму‑н. Пра гэтага чалавека [Арэшкіна] Жураўскія не расказвалі, мабыць, не ведалі, а загадчык райана ахарактарызаваў коратка: «Завуч у вас вопытны». Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лясні́чы, лясні́чый, лыснэ́чы ’загадчык лясніцтва’, ’спецыяліст па лясной гаспадарцы’ (ТСБМ, Яруш.; смарг., Сл. ПЗБ; драг., КЭС), ст.-рус. лѣсничий, укр. лісни́чий, рус. лесни́чий, польск. leśniczy ’тс’. Утворана ад ляснік: lěsьnik‑jь > lěsьničii.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кве́стар, ‑а, м.
1. Службовая асоба ў Старажытным Рыме, якая ажыццяўляла розныя дзяржаўныя функцыі: расследаванне цяжкіх злачынстваў, нагляд за казной і пад.
2. Загадчык адміністрацыйна-гаспадарчай часткі ў парламентах некаторых заходнееўрапейскіх краін.
3. Паліцэйскі чын у Італіі.
[Лац. quaestor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адрэкамендава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Назваць пры знаёмстве сябе, свой занятак. — Я Рапецкі! — адрэкамендаваўся Ані маленькі чалавечак з дробненькім тварам. Карпюк. — Вы старшыня сельсавета? — спытаў ён і, заўважыўшы, што Васіль Ціханавіч прыглядаецца да яго, адрэкамендаваўся: — Я загадчык аддзела прапаганды і агітацыі райкома. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кра́сці, краду, крадзеш, крадзе; пр. краў, крала; незак.
1. што. Употай браць, прысвойваць сабе чужое. І ведалі ўсе, што крадзе гэты загадчык усё са складу. Лынькоў.
2. Займацца кражамі, быць злодзеем. Гаспадаркаю ён не займаўся, .. выпіваў, трохі краў і прыставаў да розных цёмных людзей. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ікано́м ’кіраўнік маёнтка’, ’аканом у кляштары’, ’ашчадны гаспадар’ (Нас.), ікано́мія ’гаспода, панскі двор’ (Бяльк.), ст.-бел. икономъ, иканома ’эканом, загадчык гаспадаркі’. Формы з пачатковым відаць, са ст.-рус. икономъ, икономия (XI–XII стст.) < грэч. οἰκονόμος, οἰκονομία. Гл. Фасмер, 2, 125. Няма падстаў прыцягваць польск. ekonom для тлумачэння ст.-бел. икономъ, як Булыка, Запазыч. Гл. аканом.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мынца ’манетны двор’ (Гарб.), ст.-бел. мынца, минца, мин- ница ’манета, манетная справа, манетны двор’ (пач. XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. тупей, тіііса, тіпіса, якія з с.-в.-ням. münze ’манета’ (Булыка, Лекс. запазыч., 86; Чартко, Пыт. мовазн. і метад., 122). Аналагічна ст.-бел. мынцаръ, минцаръ, минцеръ ’загадчык манетнага двара’ (XIV ст.) — гл. Булыка, там жа, 74.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)