пазапэ́цквацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Запэцкацца, забрудзіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабру́дзіцца, ‑бруджуся, ‑брудзішся, ‑брудзіцца; зак.

Забрудзіцца — пра ўсіх, многіх; запэцкацца ў бруд у многіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папэ́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Забрудзіцца, замазацца; запэцкацца. Халаг папэцкаўся. □ — Ціха, не папэцкайцеся, — спыніла.. [сыноў] Аляксандра Андрэеўна. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ума́зацца, умажуся, умажашся, умажацца; зак.

Запэцкацца, забрудзіцца, вымазацца ў што‑н., чым‑н. Умазалася вопратка ў дзёгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабру́джвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Забрудзіцца, запэцкацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Дзеці пазабруджваліся. Адзенне пазабруджвалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зама́заться зама́зацца, мног. пазама́звацца, запэ́цкацца, мног. пазапэ́цквацца, забру́дзіцца, мног. пазабру́джвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́чкаться запэ́цкацца, мног. пазапэ́цквацца, забру́дзіцца, мног. пазабру́джвацца; зама́зацца, мног. пазама́звацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зама́зацца, ‑мажуся, ‑мажашся, ‑мажацца; зак.

1. Заляпіцца чым‑н. вязкім, ліпкім. Шчыліна добра замазалася.

2. Разм. Забрудзіцца, запэцкацца. Плацце замазалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абма́зацца, ‑жуся, ‑жашся, ‑жацца; зак.

Пакрыць, вымазаць сябе чым‑н. Абмазацца маззю. // Запэцкацца, забрудзіцца, прыткнуўшыся да чаго‑н. мазкага. Абмазацца фарбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

занасі́цца, ‑носіцца; зак.

Забрудзіцца, абшарпацца ад доўгага нашэння. Занасілася Яськава бялізна, падралася. Лось. У многіх хлапцоў занасіліся кашулі, паадрываліся гузікі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)