праслужы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; зак.

Прабыць які-н. час служачы, у дзеянні, карыстанні.

П. пятнаццаць гадоў.

Боты праслужылі тры сезоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удабраво́ліць

‘выказаць ласку, спрыяць каму-небудзь, чаму-небудзь (удабраволіць дзеянні каго-небудзь і ўдабраволіць пасадзіць цара на трон)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. удабраво́лю удабраво́лім
2-я ас. удабраво́ліш удабраво́ліце
3-я ас. удабраво́ліць удабраво́ляць
Прошлы час
м. удабраво́ліў удабраво́лілі
ж. удабраво́ліла
н. удабраво́ліла
Загадны лад
2-я ас. удабраво́ль удабраво́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час удабраво́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скаардынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Узгодніць, прывесці ў адпаведнасць (дзеянні, учынкі і пад.). Скаардынаваць дзеянні партызан і войск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галагра́фія, -і, ж.

Спосаб атрымання аб’ёмнага адлюстравання, заснаваны на ўзаемным дзеянні (накладанні адной на адну) светлавых хваль.

|| прым. галаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проціраке́тны, -ая, -ае.

Проціракетная абарона — комплекс сіл і сродкаў, а таксама мерапрыемствы і баявыя дзеянні, накіраваныя на абарону супраць ракетнай зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́знасць, -і, ж.

1. гл. адказны.

2. Неабходнасць, абавязак адказваць за свае дзеянні, учынкі, быць адказным за іх.

Пачуццё адказнасці.

Крымінальная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часці́ць, чашчу́, часці́ш, часці́ць; часці́м, часціце́, часця́ць; незак. (разм.).

Вельмі хутка, часта (часцей, чым трэба) выконваць якія-н. дзеянні, рухі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабата́жніцтва, ‑а, н.

Дзеянні сабатажніка; сабатаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лунаці́зм, -у, м.

Хваравіта-нервовы стан, пры якім чалавек у глыбокім сне можа хадзіць і падсвядома выконваць розныя дзеянні; самнамбулізм.

|| прым. лунаці́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарма́льнасць, -і, ж.

1. гл. фармальны.

2. мн. -і, -ей. Дзеянні, неабходныя з пункту погляду пэўнага парадку пры выкананні, афармленні чаго-н.

Вытрымаць усе фармальнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)