грэ́бці і грабці́, грабу, грабеш, грабе; грабём, грабяце; пр. гроб, грэбла і грабла, грэбля і грабло; незак., каго-што.

1. Збіраць, зграбаць у кучу граблямі, віламі і пад. (звычайна пра сена). Вяскоўцы на беразе косамі звоняць, Сена сухое дзяўчаты грабуць. А. Александровіч.

2. Працаваць рукамі або вёсламі, плывучы, едучы ў лодцы. Пакуль шынель не намок, Чыжык яшчэ трымаўся на паверхні. Потым яго пацягнула на дно. Левая рука чамусьці зусім анямела, і ён гроб толькі правай рукой. Няхай. Цішэй грабіце, — закамандаваў Лёнька, — каб човен не пабіць. Савіцкі.

3. Капаць, разграбаць. Стаенны прыгажун захроп,.. павёў вушамі і пачаў грэбці нагою зямлю. Кулакоўскі. Спыніўся я на міг — Няма ні палісадніка, ні хаты, І экскаватар, грузны і рукаты, Грабе пясок каля бяроз маіх. Бураўкін.

4. перан. З прагнасцю браць, захопліваць сабе. Нікому добрага Клім не зрабіў за век, Адно — гроб пад сябе, шукаў адной выгоды. Валасевіч. [Скіба:] Жывёлу забіраюць, хлеб... Што на вока трапіць, то і грабуць. Крапіва. // Хапаць, браць каго‑н. куды‑н. Паліцыянты, бадай, кожную ноч грабуць людзей ды ў астрог запраторваюць. Сабаленка.

•••

Грэбці грошы лапатай — мець вялікія даходы, атрымліваць многа грошай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да тысяча. Тысячны кіламетр. // Частка, доля, атрыманая ад дзялення чаго‑н. на тысячу роўных частак. Тысячная доля мінуты. // Вельмі малая частка, доля чаго‑н. Пісьмо і тысячнай долі не раскажа таго, што хацелася сказаць. // Шматразовы, незлічоны. І што яно будзе? — у соты, у тысячны раз пытае сябе Пракоп і не знаходзіць адказу. Колас. Ніхто нічога не рабіў, толькі збіраліся па хатах і тысячны раз апавядалі адны другім, што здарылася з эшалонам. Карпюк.

2. Які складаецца з тысячы якіх‑н. адзінак. Тысячны атрад. // Які складаецца з вялікай колькасці, мноства каго‑, чаго‑н., які налічвае тысячы. Калі падыходзіць час нерасту, рыба, асабліва каштоўная (кета, гарбуша, чавыча), тысячнымі чародамі заплывае з Ахоцкага і Берынгава мораў у рэкі Камчаткі. Гавеман.

3. Вартасцю ў тысячу рублёў. // Які ацэньваецца тысячамі рублёў. Тысячныя даходы. □ [Андрэй:] — А вось скажы ты мне праўду. Калі б я не быў басяком-выгнаннікам, а важным чыноўнікам з акладам у тысячу рублёў, тады колькі дзён туліў бы ты мяне? [Валоціч:] — Атрымай тысячны аклад, і тады пытайся... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

исчисля́ться

1. (выражаться в каком-л. количестве, числе) лічы́цца;

дохо́ды исчисля́ются в миллио́нах рубле́й дахо́ды лі́чацца ў мільёнах рублёў;

2. (определяться путём расчёта, вычисления) вылі́чвацца, выліча́цца, вызнача́цца;

пе́нсия исчисля́ется из за́работной пла́ты пе́нсія вылі́чваецца (выліча́ецца) з зарабо́тнай пла́ты;

трудово́й стаж исчисля́ется со дня поступле́ния на рабо́ту працо́ўны стаж вылі́чваецца (выліча́ецца, вызнача́ецца) з дня паступле́ння на пра́цу;

3. страд. падлі́чвацца, падліча́цца, лічы́цца; вылі́чвацца, выліча́цца; см. исчисля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узрасці́ сов.

1. в разн. знач. вы́расти; (о растениях — ещё) произрасти́;

~слі́ тры сыны́ — вы́росли три сы́на;

той край, дзе я ўзрос, ва́біць да сябе́ — тот край, где я вы́рос, влечёт к себе́;

у гле́бе не хапа́е ві́льгаці, таму́ дрэ́вы не ўзраслі́ — в по́чве не хвата́ет вла́ги, поэ́тому дере́вья не произросли́;

2. (увеличиться в размерах, количестве, объёме, силе) возрасти́, вы́расти;

~слі́ дахо́ды насе́льніцтва — возросли́ы́росли) дохо́ды населе́ния;

~сла́ ко́лькасць фа́брык — возросло́ы́росло) коли́чество фа́брик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лічы́цца несов.

1. счита́ться;

з ім трэ́ба л. — с ним на́до счита́ться;

ён лі́чыцца ле́пшым брыгадзі́рам — он счита́ется лу́чшим бригади́ром;

2. (находиться на учёте) чи́слиться, зна́читься;

л. ў спі́ску — чи́слиться (зна́читься) в спи́ске;

3. (быть известным в качестве кого-л.) слыть; счита́ться, принима́ться;

ён лі́чыцца ў нас музыка́нтам (за музыка́нта) — он слывёт у нас музыка́нтом;

4. (выражаться в каком-л. количестве, числе) исчисля́ться;

дахо́ды лі́чацца ў мільёнах рублёў — дохо́ды исчисля́ются в миллио́нах рубле́й;

5. страд. счита́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фонд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Грашовыя сродкі або матэрыяльныя каштоўнасці дзяржавы, прадпрыемства, якія выкарыстоўваюцца для розных мэт. Фонд заработнай платы. □ [Далодка:] — Трэба будаваць сваю гідрастанцыю. Будаваць — трэба мець фонд, ці залезці ў крэдыт. Грамовіч. Высокія даходы дазваляюць рассветаўцам штогод адлічваць вялікія сумы на папаўненне непадзельнага фонду. Данілевіч. // Рэсурсы, запасы, рэзервы чаго‑н. Насенны фонд. Зямельны фонд. Жыллёвы фонд. Асноўны слоўнікавы фонд мовы. □ Што такое трус? Сена не патрабуе, зімуе і летуе без усякіх там збожжавых фондаў. Ракітны. Кантора не мела ўласнага падменнага фонду, і жыхары, перацягнуўшы ўсе рэчы ў калідор ці кухню, сяк-так масціліся, пакуль у кватэры ішоў рамонт. Даніленка. // Сховішча рукапісаў, гістарычных дакументаў, старадрукаў і пад. Рукапісны фонд. Архіўныя фонды. // толькі адз.; чаго або які. Грашовыя сродкі, якія накопліваюцца шляхам збору на карысць каго‑, чаго‑н. Фонд міру. □ Яшчэ ў пачатку работ па аднаўленню горада быў арганізаваны грамадскі фонд, у які добраахвотна ўнеслі свае ўзносы тысячы рабочых, служачых, сялян. «Беларусь».

2. толькі мн. (фо́нды, ‑аў). У капіталістычных краінах — каштоўныя паперы, якія даюць прыбытак у выглядзе вызначанага працэнта. Банкаўскія фонды. Зніжэнне фондаў на біржы.

3. з азначэннем. Арганізацыя для аказання матэрыяльнай дапамогі творчым работнікам (пісьменнікам, мастакам і інш.). Літаратурны фонд СССР. Мастацкі фонд СССР.

•••

Залаты фонд (запас) — дзяржаўны фонд золата ў злітках і манетах, які захоўваецца ў цэнтральным эмісійным банку або казначэйстве краіны.

Фонд накаплення — частка нацыянальнага даходу сацыялістычнай дзяржавы, што ідзе на расшырэнне вытворчасці, стварэнне рэзерваў, а таксама для павелічэння матэрыяльных запасаў невытворчай сферы.

Фонд спажывання — частка нацыянальнага даходу сацыялістычнай дзяржавы, прызначаная на задавальненне індывідуальных і грамадскіх патрэб у прадметах ужытку і паслугах.

[Фр. fonds.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)