паблука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Пахадзіць у пошуках дарогі.

2. Павандраваць, пахадзіць у вольны час (разм.).

П. каля возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панасыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Наслаць¹, прыслаць вялікую колькасць каго-, чаго-н.

П. людзей на рамонт дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кюве́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Канава ўздоўж дарогі або чыгункі для сцёку вады.

|| прым. кюве́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абчы́сціцца, -чы́шчуся, -чы́сцішся, -чы́сціцца; зак.

Счысціць бруд, пыл з сябе, са сваёй вопраткі.

А. з дарогі.

|| незак. абчышча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагаці́ць, -гачу́, -га́ціш, -га́ціць; -га́чаны; зак., што.

Пакрыць грэбляй што-н.

Н. сто метраў балоцістай дарогі.

|| незак. нага́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадсыпа́цца², 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Адаспацца, выспацца — пра ўсіх, многіх.

П. пасля дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абдзернава́ць, -дзярну́ю, -дзярну́еш, -дзярну́е; -дзярну́й; -дзернава́ны; зак., што.

Абкласці дзёрнам.

А. абочыны дарогі.

|| незак. абдзярно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абдзярно́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -по́ўз, -паўзла́, -ло́; -зі́; зак.

Перамясціцца паўзком.

А. з дарогі ўбок.

|| незак. адпаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблу́дны, -ая, -ае.

1. Які апусціўся, збіўся з правільнай жыццёвай дарогі.

А. чалавек.

2. Ілжывы, няправільны, памылковы.

А. шлях.

|| наз. аблу́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэць, -і, мн. -і, траце́й, ж.

Адна з трох роўных частак, на якія дзеліцца што-н.

Да вечара прайшлі т. дарогі.

Адна т.