да́ма, ‑ы, ж.

1. Жанчына, якая належыць да багатага ці інтэлігентнага асяроддзя (уст.). Прыдворная дама. □ На беразе ракі індыйскай Джамны жылі даўней прыгожыя тры дамы. Дубоўка. // Замужняя жанчына ў адрозненне ад дзяўчыны. Паненкі і маладыя дамы гарнуліся да вайсковых. Колас.

2. Жанчына або дзяўчына, якая танцуе ў пары з кавалерам ці ўдзельнічае ў якой‑н. гульні. Найдус галантна падводзіў сваю даму да кожнага госця, з якім і віталася яна ўсё з той жа чараўнічаю ўсмешкай. Колас.

3. Трэцяя па старшынству ігральная карта з малюнкам жанчыны. Званковая дама.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадкрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адкрыць усё, многае; адкрыць што‑н. у многіх месцах. Паадкрываць дамы культуры ў вёсках. □ Кастусь дапамог Івану.. паставіць лавы, зачыніць вокны, якія паадкрывалі, каб не было так горача ў клубе. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапасава́нне, ‑я, н.

Від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым жа родзе, ліку, склоне або асобе, у якім стаіць галоўнае слова (напрыклад: новы дом, новага дома, новая хата, новыя дамы, хаты; я іду, ты ідзеш).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперабіра́цца сов. (о многих) перебра́ться; (через что-л. — ещё) перепра́виться;

п. ў но́выя дамы́ — перебра́ться в но́вые дома́;

п. це́раз раку́ — перебра́ться (перепра́виться) че́рез реку́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маля́р ’рабочы, які беліць, фарбуе дамы, памяшканні’ (ТСБМ, Касп., Бяльк.), ’дрэнны мастак’, ’мастак’ (Грыг., Нас.), маляровая, маляровачка, маляры́ха ’жонка мастака’, маляроўна ’дачка мастака’, маля́рня ’майстэрня’ (Нас.), ст.-бел. маляръ, маларъ, малеръ, малерь, молеръ ’жывапісец’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. malarz, malerz ’тс’, якое з с.-в.-ням. mālaere, mālaer (Булыка, Лекс. запазыч., 160; Карскі, Труды, 312; Кюнэ, 75; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151). Параўн. таксама польск. malarzowa, malarka ’жонка мастака’, malarnia ’майстэрня’, malarz pokojowy ’маляр’ (Варш. сл., 2, 856).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагля́двацца, ‑аецца; незак.

1. Тое, што і праглядацца (у 1 знач.). Праз густы, засаджаны старымі ясенямі і кустамі сквер праглядваліся два дамы — каменны і драўляны. Місько. Новае сховішча.. [Весялову] не спадабалася. Яно праглядвалася наскрозь, а значыць, і прастрэльвалася. Шашкоў.

2. Зал. да праглядваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Недастатковы нагляд за кім‑, чым‑н. Па абодва бакі вуліцы стаялі цёмныя, шэрыя ад часу і недагляду, дамы. Галавач. // Памылка, промах, зробленыя з-за няўважлівасці, нядбайнасці. — Памылкі і недагляды бываюць, — апусціўшыся на крэсла і абмякшы неяк, прызнаў Ваўчок. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прало́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. праломліваць — праламаць (у 1 знач.).

2. Месца, адтуліна, прабітая, праламаная ў чым‑н. Віця спачатку лічыў дамы, але спатыкнуўся ў праломе тратуара і ледзь не ўпаў... Нядзведскі. Скрозь праломы ў сценах відаць разбураныя лесвіцы, абгарэлыя жалезныя бэлькі. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кве́цень, ‑і, ж., зб.

Кветкі (на дрэвах, раслінах, лузе і пад.). З горада на раку ветрык прыносіць пах мёду, пах духмянай ліпнёвай квецені — у Пінску цвіце ліпа. Сачанка. І правільна назвалі вёску Вішнякамі: не бывае той вясны, каб не хаваліся дамы ў белай квецені. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распа́дак, ‑дка, м.

Вузкая даліна, звычайна між гор. Два дні неба над пасёлкам было зацягнута хмарамі. Яны ахуталі шэрым вэлюмам вяршаліны гор, спаўзалі ў распадкі. Бяганская. Калі .. [Будрыс] спусціўся на дно распадка, на левым хрыбце ляжаў ужо глыбокі цень. Караткевіч. У распадках паміж сопкамі бялеюць дамы адпачынку. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)