пакра́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Дакрануцца, крануць некалькі разоў. Макараў абышоў самалёт, ступіў на крутую лесвіцу, пакратаў ручку ўпраўлення, зірнуў на прыборы. Алешка. Не заўважаючы мяне, [Аксеня] прайшлася пад павець, узяла граблі і, павярнуўшы іх, пакратала зубы: ці моцна сядзяць. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дацягну́цца, -цягну́ся, -ця́гнешся, -ця́гнецца; -цягні́ся; зак., да чаго.

1. Выцягваючыся, дастаць што-н., дакрануцца да чаго-н.

Д. да столі.

2. Узрастаючы, павялічваючыся, дасягнуць якой-н. мяжы.

Чарга дацягнулася да дзвярэй.

3. Марудна праходзячы, дасягнуць якога-н. тэрміну.

Час дацягнуўся да восені.

4. 3 цяжкасцю дайсці да якога-н. месца (разм.).

Стары ледзь дацягнуўся да ложка.

|| незак. даця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прайсці́ся, прайду́ся, про́дзешся, про́йдзецца; прайшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; прайдзіся; зак.

1. Прайсці крыху або не спяшаючыся, зрабіць некалькі крокаў, прагуляцца.

П. па кабінеце.

2. Пратанцаваць (разм.).

П. ў танцы.

3. па чым. Зрабіць што-н. або падвергнуць якой-н. апрацоўцы; дакрануцца (у адпаведнасці са знач. наступнага назоўніка; разм.).

П. фуганкам па дошцы.

Трэба яшчэ раз п. па рукапісе.

|| незак. прахо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квач, ‑а, м.

1. Вялікі памазок з пакулля, рагожы і пад. для размазвання чаго‑н. па якой‑н. паверхні.

2. Дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з гуляючых, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго. Дзеці гулялі ў квач, бегалі, перакульваліся, часта выбягалі на шашу. Пятніцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абліза́ць, -ліжу́, -лі́жаш, -лі́жа; -ліжы́; -лі́заны; зак., каго-што.

1. Правесці языком па паверхні чаго-н.

А. губы.

2. Ачысціць каго-, што-н. лізаннем.

А. лыжку.

Кошка аблізала кацяня.

3. перан. Дакрануцца да чаго-н., прабегчы па чым-н. (пра агонь).

Языкі полымя аблізалі дровы ў коміне.

Пальчыкі абліжаш — пра што-н. вельмі смачнае, прыемнае.

|| аднакр. аблізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| незак. аблі́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.

1. Дакрануцца некалькі разоў; пакратаць. [Галя] не кранулася іх рукою. Ведала звычай некаторых птушак: калі пачапаеш яйкі рукамі, птушкі цураюцца іх. Сабаленка. [Дзед] адкашляўся, разгладзіў, убачыўшы нас, вусы, пачапаў кароценька пастрыжаны клінок бародкі. Янкоўскі.

2. Крануўшы, парушыць. Пасля.. [жонка] расказвае, што цяпер пачалі паказвацца ваўкі. Мабыць, гэта пачапалі іхнія гнёзды. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмакну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што ў што.

Апусціць на кароткі час што‑н. у якую‑н. вадкасць, памачыць; дакрануцца кавалачкам хлеба ці чым‑н. іншым да солі, цукру і пад. Абмакнуць пяро ў чарніла. Абмакнуць хлеб у соль. □ У момант.. [Міхалка] адзеў на галаву сетку, абмакнуў венік у ваду і пакрапіў рой. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыла́шчыцца, ‑лашчуся, ‑лашчышся, ‑лашчыцца; зак.

Праявіць ласку, пяшчоту да каго‑н.; з пяшчотай прыціснуцца, прыгарнуцца да каго‑, чаго‑н. Так выразна відаць былі зубчыкі лісця па цёмным небе, што хацелася пацягнуцца да іх рукой, дакрануцца да іх, прылашчыцца гарачай шчакой. Лынькоў. [Нэля:] — Да цябе ніколі прылашчыцца нельга. То ты на дзяжурства спяшаешся, то вапнай па самыя вушы заляпаны. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

еда́

1. (действие) яда́, род. яды́ ж.;

2. (пища) е́жа, род. е́жы ж., разг. яда́, род. яды́ ж.;

не притро́нуться к еде́ не дакрану́цца да е́жы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сту́калка ‘гульня ў пераганкі’ (гродз., Нар. словатв.). Да стукаць ‘стукаць’, тут ‘адзначаць сваё першынства стуканнем’: хто жывей прыбяжыць, прыстукаецца (Нар. словатв.). Параўн. засту́каць ‘застаць на месцы’, сінонім закава́цьдакрануцца да гульца ці да “кону” рукой пры гульні ў жмуркі, хованкі і інш.’ (там жа). Відаць, не звязана непасрэдна з сту́каўка ‘адзін з відаў азартнай гульні ў карты’ (ТСБМ), а таксама з рус. сту́калка, польск. stukałka ‘тс’, што, паводле Трубачова (Труды, 1, 797), з’яўляецца калькай ням. Pochspiel ‘тс’, ад pochen ‘стукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)