хлюпо́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Сыры, з дажджом або мокрым снегам. Была хлюпотная восень. Пасля невялікіх замаразкаў задажджыла так, што, як той казаў: не пі, не еш і з хаты не лезь. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імжа́ка, ‑і, ДМ ‑жацы, ж.
Абл. Імгла, імжа. Ды і само неба, наскрозь прамоклае, то выбухала бурным дажджом, то прасейвала, як праз сіта, золкую імжаку. Лынькоў. Восеньскі дзень слязіўся агіднай імжакай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлюпата́ць, ‑поча; незак.
Разм. Утвараць хлюпат. Хмуры восеньскі дождж слепіць шыбы, чутно, як ён хлюпоча пад акном. Хадановіч. Твар, рукі, вопратка — усё было заліта дажджом; вада пацякла ў халявы і хлюпатала ў ботах. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каля́ны, ‑ая, ‑ае.
Цвёрды, грубы навобмацак; лубяны, нягнуткі. Каляная матэрыя. Каляны кажух. □ Пакрысе набрыньвалі вільгаццю і цяжэлі каляныя шынялі. Быкаў. // Жорсткі, калючы. Хмарынкі на небе ператвараліся ў хмары і сыпалі дажджом і калянымі крупінкамі снегу. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намо́кнуць, ‑мокну, ‑мокнеш, ‑мокне; пр. намок, ‑ла; зак.
Стаць мокрым. На рабіне скачуць Шустрыя сініцы, Пад дажджом намоклі Клёны і дубы. Грахоўскі. // Стаць мокрым наскрозь, прамокнуць. Ватоўка мая адразу намокла ад крыві, і я ўпаў. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лепяста́ць ’хлюпаць, булькаць’ (Ян.). Рус. паўн.-дзвін. лепестать ’балбатаць, пляткарыць’. Утворана ў выніку пашырэння асновы інфіксам ‑с‑ (< прасл. ‑s‑) для перадачы гукапераймальнасці і экспрэсіі. Ад лепятаць (гл.). Іншае пашырэнне асновы ў лепяцёхаць ’булькаць’ (Ян.). Ад асновы leре ўтворана і стол. лёпець ’слота, снег з дажджом’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Скопішча пладоў або кветак на адной галінцы. Гронка вінаграду. □ Неяк адразу пацяжэлі ад .. крывянога соку гронкі каліны. Паслядовіч. За платамі заблытаныя дажджом і набрынялыя гронкі бэзавых кветак. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тушка́нчык, ‑а, м.
Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з вельмі доўгімі заднімі нагамі і хвастом, якая жыве ў пустынях і стэпах. Ратуючыся ад агню, на дарогу сыпаліся дажджом конікі, у дзікім спалоху кідаліся нам пад ногі тушканчыкі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́ра, -ы, мн. -ы, бур, ж.
1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам.
Разгулялася б.
2. перан. Пра бурнае развіццё сацыяльных працэсаў у грамадстве.
Грымоты рэвалюцыйнай буры.
3. перан., чаго або якая. Пра бурнае выяўленне пачуццяў.
Б. воплескаў.
4. Шум, крык.
У хаце паднялася сапраўдная б.
○
Магнітная бура — моцныя ваганні магнітнага поля Зямлі, звязаныя з уварваннем у каляземную прастору касмічных часціц, што абумоўлена сонечнай актыўнасцю.
◊
Бура ў шклянцы вады (іран.) — гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непаго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Хмарнае з дажджом або снегам надвор’е. Не гудзі так, восень, Непагодай дзікай. Купала. Добра, калі асенняй непагодай — з дажджамі і золкімі вятрамі — ёсць над галавой дах, у хаце ўтульна і цёпла. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)