баламу́т, ‑а, М ‑муце, м.
Разм.
1. Чалавек, які ўносіць беспарадак, разлад. Хлопца брала крыўда за бацьку, злосць на Чыкілевіча, як галоўнага звадыяша і баламута. Колас.
2. Прайдоха, інтрыган, спакуснік. [Волька:] — Звязалася з баламутам гэтым, трэба ж, гарадскога хлеба захацелася. У вёсцы, можа, за настаўніка выйшла б... М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’арыентава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
1. Вызначыць па якіх‑н. арыенцірах сваё месца знаходжання або напрамак руху. Паходня прыбавіў кроку і ўжо больш з’арыентаваўся, перайшоўшы Свіслач .. і ўбачыўшы цёмныя шапкі дрэў гарадскога парку. Хадкевіч.
2. перан. Разм. Разабрацца ў чым‑н., вызначыць, як належыць дзейнічаць. Правільна з’арыентавацца ў падзеях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мястэ́чка, ‑а; Р мн. ‑чак; н.
Уст. Вялікае сяло з некаторымі прыкметамі горада; пасёлак гарадскога тыпу. З высокага берага, па якім стаіць наша мястэчка, відаць было ўсё залітае вадой наваколле. Ермаловіч. Аляксей адразу ўспомніў невялікае мястэчка. Асабліва выразна чамусьці прыгадалася брукаваная плошча з новым будынкам.. школы і паўразбураным касцёлам. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Таксі́ ’аўтамабіль, прызначаны для перавозкі пасажыраў або грузаў з аплатай па таксометру’ (ТСБМ), ’легкавы аўтамабіль’ (швянч., воран., Сл. ПЗБ), адаптаванае таксо́ н. р., такся́ ж. р. ’таксі’ (Мат. Маг. 2). Запазычанне савецкага часу з заходнееўрапейскіх моў са скарачэння taxi на французскай глебе слова taximètre, першапачаткова ’аўтаматычны лічыльнік для машын гарадскога транспарту з указаннем кошту праезду’, пазней ’аўтамашына з такім лічыльнікам’ (Чарных, 2, 226).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канду́ктар, ‑а, м.
1. Работнік чыгуначнага транспарту, які суправаджае цягнік і наглядае за парадкам у ім. // Работнік гарадскога транспарту, які прадае білеты ў тралейбусах, аўтобусах, трамваях і наглядае за парадкам у іх. Кандуктар трамвая. Аўтобус без кандуктара.
2. Прыстасаванне да свідравальных станкоў, якое забяспечвае ўзаемна правільнае размяшчэнне інструмента і вырабу, які апрацоўваецца.
[Ад лац. conductor — праваднік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бюлетэ́нь, ‑я, м.
1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб якой‑н. грамадска-важнай падзеі, справе. Бюлетэнь надвор’я. Бюлетэнь з’езда.
2. Назва перыядычнага выдання якой‑н. установы, у якім змяшчаюцца кароткія афіцыйныя і інфармацыйныя матэрыялы. Бюлетэнь гарадскога Савета.
3. Лісток для галасавання. Выбарчы бюлетэнь.
4. Разм. Лісток часовай непрацаздольнасці; па хваробе; бальнічны ліст. Быць на бюлетэні.
[Фр. bulletin.].
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; пр. раздабыў, ‑была, ‑было; зак., каго-што.
Разм. Здабыць, дастаць з цяжкасцямі. А колькі было бегатні, пакуль гурткоўцы раздабылі старую папоўскую расу або чорны хвастаты фрак для гарадскога дарэвалюцыйнага паніча. Краўчанка. Стрыечны брат нашага местачкоўца аказаўся чалавекам хмурным, недаверлівым, хітрыў і віляў, і ніякіх патронаў раздабыць у яго не ўдалося. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
благоустро́йство ср. упара́дкаванасць, -ці ж.; (действие) добраўпара́дкаванне, -ння ср., упара́дкаванне, -ння ср.; (благосостояние) дабрабы́т, -ту м.;
забо́та о благоустро́йстве го́рода кло́пат пра дабрабы́т го́рада;
отде́л городско́го благоустро́йства аддзе́л гарадско́га добраўпара́дкавання.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
галасава́нне, ‑я, н.
Падача галасоў у час выбараў або пры калектыўным вырашэнні якога‑н. пытання; выбары або вырашэнне якога‑н. пытання шляхам падачы галасоў. У велізарным.. памяшканні гарадскога тэатра, дэлегаты сядзелі ў радах на крэслах і чакалі галасавання рэзалюцый. Галавач.
•••
Адкрытае галасаванне — галасаванне шляхам падняцця рук.
Закрытае (тайнае) галасаванне — галасаванне падачай непадпісаных бюлетэняў або каляровых шароў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
войт, ‑а, М войце, м.
1. У сярэдневяковай Польшчы, Украіне, Беларусі — начальнік гарадскога пасялення. Горадам кіруе прызначаны князем войт. Шынклер. Уцякаў ад пана, а папаў на войта. Прыказка.
2. Старшыня сельскай абшчыны ў Польшчы да 1950 г. Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, войтаў па валасцях ставяць. Колас. [Антось] у гміннай радзе сядзіць на чацвёртым месцы пасля войта. Бажко.
[Польск. wójt.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)