альбатро́с, ‑а, м.

Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з доўгімі вузкімі крыламі і моцнай выгнутай дзюбай. Амаль над галавой плаўна і.. лёгка кружыў беласнежны альбатрос. Гамолка.

[Фр. albatros.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмя́клы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў цвёрдасць, пругкасць. Абмяклы ад вільгаці хлеб.

2. перан. Які стаў вялым, расслабленым. Пілот-механік, знаёмы Алегу, абмяклы, ляжаў на падлозе. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Забіць, абаткнуць шчыліны пакуллем. Бацька загадаў сыну схадзіць да суседзяў і папрасіць лодку. — Агледзь яе і запаклюй, калі дзе трэба. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыбалаве́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які займаецца рыбнай лоўляй як промыслам; звязаны з лоўляй рыбы. Рыбалавецкая арцель. Рыбалавецкія калгасы. □ Хоць .. [Алег] і гарадскі хлопчык, ды хутка асвоіў рыбалавецкую справу. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саладкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі салодкі. Саладкаваты квас. □ З поля нясло вільготнай парнасцю, з саду — саладкаватым пахам падапрэлых яблык-паданак. Навуменка. У паветры чуваць саладкаваты пах кветак. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

велічэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Надзвычай вялікі; велізарны. За лугам, за лесам ляжаў, нібы астываючы, велічэзны шар сонца. Гамолка. На месцы барака і ўглыб вуліцы вырас велічэзны хімічны завод. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куш, ‑а, м.

Разм.

1. Стаўка ў картачнай гульні.

2. Вялікая сума грошай. Круцкі разлічваў доўга жыць, зарабіць на важнай аперацыі вялікі куш, праславіцца ў «вольным свеце». Гамолка.

[Ад фр. couche — стаўка ў гульні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распі́саны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад распісаць.

2. у знач. прым. Аздоблены малюнкамі, узорамі. Пад распісанай і аздобленай цяжкай люстрай столлю — сіняватае воблачка цыгарнага дыму. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свінту́х, ‑а, м.

Разм. (звычайна з дружалюбна-дакорлівым адценнем). Тое, што і свіння (у 2, 3 знач.). А гэты свінтух Чарлі пад самым носам не бачыць нічога. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мэбліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мэбляваць.

2. зб. Мэбля, абстаноўка памяшкання. Калі інжынер вайшоў у каюту, ён здзівіўся пышнай і багатай мэбліроўцы. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)