Магістра́льгалоўная чыгуначная, водная, паветраная і інш. лінія шляхоў зносін’ (ТСБМ), ’асфальтавая дарога’ (Інстр. I). Запазычана праз рус. мову з ням. Magistrale < лац. magistrālis ’галоўны’ (Фасмер, 2, 555). Не выключана магчымасць запазычання і з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

радыя́цыя, ‑і, ж.

Выпрамяненне электрамагнітных хваль. Радыяцыя зямлі. □ У ясны дзень галоўная роля належыць прамой сонечнай радыяцыі, а пры больш або менш суцэльнай воблачнасці — рассеянай. Прырода Беларусі. // Электрамагнітныя хвалі, выпрамененыя якой-небудзь крыніцай. Вымярэнне радыяцыі. Доза радыяцыі. □ Упершыню нябачны агонь радыяцыі апёк рукі адважнай даследчыцы атама Марыі Складоўскай-Кюры. «Маладосць».

[Лац. radiatio — выпрамяненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфрэ́н, ‑а, м.

1. Радок або некалькі радкоў, якія паўтараюцца ў канцы кожнага куплета верша ці песні; прыпеў. Пасля таго як спявачка асабліва прачулена праспявала рэфрэнам «Мой харошы, сінявокі, ты адзіны...» — Сагура нечакана ўзняўся на ногі, разгублена замігаў вачыма і стаяў так, узрушаны. Ракітны.

2. У музычнай форме ронда — галоўная тэма, якая шматкратна паўтараецца ў чаргаванні з рознымі эпізодамі.

[Фр. refrain.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабо́р, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. У дарэвалюцыйнай Расіі — сход службовых ці выбарных асоб. Земскі сабор.

2. ‑у. Сход, з’езд прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы.

3. ‑а. Галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры. Кафедральны сабор. □ Мікалаеўскія саборы ўрачыста і гучна блямкнуў звон. Асіпенка. Саборы збудаваны хітра і з толкам: І ловяць, і страшаць, і глушаць цябе. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вайе́галоўная частка сахі ад ручак да ярма’ (Выг. дыс.). Рус. воё ’дышаль’, укр. воє, війя, польск. oje, в.-луж. памянш. wojko, н.-луж. wojo, чэш. oj, voj, ст.-чэш. oje, славац. oje, балг. ои́ще, серб.-харв. oje ’тс’. Прасл. *oje. І.‑е. паралелі: грэч. οιήιον ’стырно’, ст.-інд. īṣá’, хец. hi̮šša‑ ’тс’ (Фасмер, 1, 331; Рудніцкі, 1, 422).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каро́ль, караля́, мн. каралі́, каралёў, м.

1. Адзін з тытулаў манарха, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

Іспанскі к.

2. перан., чаго або які. Манапаліст у якой-н. галіне прамысловасці і гандлю.

3. перан., чаго або які. Пра таго, хто вылучаецца сярод іншых у якой-н. галіне дзейнасці, хто дасягнуў дасканаласці.

К. пейзажу.

4. Галоўная фігура ў шахматнай гульні.

5. Ігральная карта, на якой намалявана мужчынская фігура ў кароне.

|| ж. карале́ва, -ы, мн. -ы, -ле́ў (да 1 знач.).

|| прым. карале́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кватэ́ра, -ы, мн. -ы, -тэ́р, ж.

1. Асобнае жылое памяшканне ў доме, якое складаецца з аднаго або некалькіх пакояў, кухні і інш. і мае асобны ўваход.

Трохпакаёвая к.

Пераехаць у новую кватэру.

2. Памяшканне, якое часова наймаецца ў каго-н. для жылля.

Жыць на прыватнай кватэры.

3. мн. Месца размяшчэння войск у населеным пункце.

Размясціцца на зімнія кватэры.

Галоўная к. (штаб галоўнакамандуючага; уст.).

|| памянш. кватэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. кватэ́рны, -ая, -ае.

Кватэрнае размяшчэнне войск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утвары́цца, утворыцца; зак.

1. Атрымацца ў выніку чаго‑н., з’явіцца. На дарогах утварыліся снежныя завалы. Новікаў. Шафу мы крыху адсунулі ад сцяны, і за ёю ўтварыўся невялічкі куточак. Кавалёў. // Арганізавацца. Утварылася новае спартыўнае таварыства. □ Утварылася сусветная сацыялістычная сістэма — дзецішча міжнароднага пралетарыяту, яго галоўная заваёва, яго гордасць і надзея. «Звязда».

2. Узнікнуць у сувязі з чым‑н. На нейкі час у хаце ўтварыўся пэўны непарадак. Нечарговы выпадковы сход разгаманіўся вельмі актыўна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сабо́р1 ’у дарэвалюцыйнай Расіі — сход службовых ці выбарных асоб’, ’сход ці з’езд прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы’, ’галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры’ (ТСБМ), ’царква’ (Сцяшк.). З рус. собо́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 56), якое запазычана з царкоўнаславянскай, параўн. ст.-рус. съборъ, ст.-слав. съборъ, першапачаткова ’сход духавенства’ < прасл. *sъbrati. Калька з грэч. συναγωγή ’сход’. Гл. Фасмер, 3, 704 з літаратурай.

Сабо́р2 ’куча’ (Сл. ПЗБ), ’набор’ (Нар. лекс.). Гл. субор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́магалоўная думка, прадмет, змест твора; заданне’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.). Хутчэй праз ням. Thema, якое, у сваю чаргу, з лац. thema < грэч. θέμα (Рэйзак, 655). Літаратуразнаўчы тэрмін, паводле Краснея (Прабл. бел. філал., 64), запазычаны з рус. тема ў пачатку XX ст., дзе замацаваўся з часоў Ламаносава, аднак паралельна з ім ужываўся ў XVIII ст. адпаведнік грэчаскай форме фема ‘тс’ (Фасмер, 4, 40; Арол, 4, 58; Кохман, 235). Беласт. тема́т (Вруб.) з польск. temat ‘асноўная думка’ з пераносам націску на канец слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)