нагнясці́, ‑гняту, ‑гняцеш, ‑гняце; ‑гняцём, ‑гнецяце; зак., што і чаго.

Пры дапамозе ціску перамясціць і сканцэнтраваць у абмежаванай прасторы (газы, вадкасці і г. д.). Нагнясці ваду. Нагнясці паветра.

•••

Нагнясці ціск (спец.) — павялічыць ціск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мазу́т, мазу́та ’астатак ад нафты пасля адгонкі бензіну, газы і газаліну’ (ТСБМ, Мат. Гом.). Запазычана з рус. мазут ’тс’, якое, паводле Ушакова (Толк. сл., 2, 118), — з араб. makhzulāt ’адыходы’ > тур. mazut, mazot (Фасмер, 2, 558; Лёхін, 417).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́завы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да газу ​1 (у 1 знач.), звязаны з яго выкарыстаннем. Газавая прамысловасць. // Які дзейнічае пры дапамозе газу. Газавы рухавік. Газавая турбіна. Газавая пліта.

2. Звязаны з прымяненнем газаў як сродку барацьбы. Газавая атака.

•••

Газавае рэзанне гл. рэзанне.

Газавая гангрэна гл. гангрэна.

Газавая зварка — тое, што і газазварка.

га́завы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газу ​2. // Зроблены з газу ​2. Газавая хустка.

га́завы 3, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газы. Газавая бочка. // Які дзейнічае пры дапамозе газы. Газавая лямпа. Газавы ліхтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

негусты́, ‑ая, ‑ое.

1. Даволі рэдкі. Негусты лес. Негусты мёд. □ Праз негустую пажоўклую лістоту цадзілася яркае сонечнае святло. Дзенісевіч.

2. Разрэджаны, ненасычаны (пра газы, пыл і пад.). Негусты туман. □ Негустая снегавая мітульга гойдалася перад ветравым шклом і расступалася, абцякаючы кабіну. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазу́т, ‑у, М ‑зуце, м. і мазу́та, ‑ы, ДМ ‑зуце, ж.

Астаткі ад нафты пасля адгонкі з яе бензіну, газы і газаліну. Пахла мазутам, нагрэтымі за дзень шпаламі, жвірам і нечым асаблівым, станцыйным. Карпаў. Востра пахла зямлёй, мазутай і каменным вугалем. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іне́ртны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае інерцыю (у 1 знач.); інерцыйны. Інертная маса.

2. Бяздзейны, пасіўны, косны. Інертны чалавек. □ «А ўсё ж нейкія інертныя людзі тут! — уздыхнуў Васіль. — Маўчаць, нібы іх і не датычыць нічога». Шашкоў.

•••

Інертныя газы гл. газ.

Інертныя матэрыялы гл. матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магазе́й рэзервуар лямпы для газы’ (Касп.), ’дзяржаўны свіран’ (Касп.), магазе́я ’магазін, лаўка’, ’свіран’ (Мат. Гом.), ’агульны свіран у вёсках’ (Растарг.). Укр. магазе́й ’свіран’, рус. ярасл., алан. магазе́я, магазе́й ’склад, магазін’. Запазычана ў эпоху Пятра I з гал. magazijn (< фр. magasin < італ. magazzino < араб. mahzū́n, mohā́zin ’склад тавараў’ (Фасмер, 2, 554). Гл. таксама бел. гамазе́я.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

газ¹, -у, мн. га́зы, -аў, м.

1. Рэчыва, малекулы якога не звязаны паміж сабой і якое здольна распаўсюджвацца па ўсёй даступнай яму прасторы, раўнамерна яе запаўняючы.

Кісларод — гэта г.

2. Газападобнае паліва, а таксама абагравальныя, асвятляльныя прыборы, якія працуюць на такім паліве.

Кватэра з газам.

Выключыць г.

3. мн. Газападобныя страўнікавыя выдзяленні.

4. звычайна мн. Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы.

Даць газ(у) (разм.) — паскорыць рух, павялічыць паступленне гаручага.

На поўным газе — на самай вялікай скорасці.

|| прым. га́завы, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

Газавая пліта.

Газавая атака (з прымяненнем атрутных газаў). Г. рухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пшык — выклічнік для перадачы інтэнсіўнага згарання (Шымк. Собр.), імітуе гукавы эфект ад запаленага пораху, гарачага жалеза, апушчанага ў ваду; выпусканне газаў (Нас.): зрабіў пшык (Сержп.), ’нічога, пустата’ (ТСБМ, Сцяшк.), пшы́каць ’рабіць успышку порахам; ціха выпускаць газы’ (Нас.), пшы́чыць ’сіпець (пра гадзюку)’ (ЛА, 1), сюды ж пшы́каўка ’порхаўка’ (ЛА, 1; смарг., Сл. ПЗБ). Гукаперайманне, параўн. укр. пшик, якое Смаль–Стоцкі (Приміт., 170) трактуе як “стары выгук”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сторч ‘старчак’, ‘зламанае ветрам дрэва’ (Сл. ПЗБ), сторч, стырч ‘старчак’ (ТС), прысл. сторч ‘уніз галавою’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Пятк. 2). Параўн. укр. сторч ‘старчма’, сторч ‘падваліна’, сто́рча ‘плот з газы’, рус. сторчь ‘старчма’, сторчако́м, сторчмя́ ‘старчма’, польск. stark ‘кол, вастрыё’; сюды ж, магчыма, балг. дыял. страч ‘страха’; Фасмер, 3, 769; ЕСУМ, 5, 428–429. Сторч з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам, ад якога ўтварылася прыслоўе ў форме Він. скл. Далей гл. тырчаць, стырчацъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)