Прачну́цца ’перастаць спаць, прабудзіцца’, ’стаць актыўным, выйсці са стану застою, спакою’, ’з’явіцца, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасць, якасць)’, дыял. варыянты прочкну́цца, прочихну́цца, прочхну́цца (Нас., Дзмітр.) з устаўным ‑х‑ (‑к‑). Рус. дыял. прочну́ться ’прабудзіцца; ачнуцца’, укр. прочну́тися ’тс’. Гл. ачнуцца, ачхнацца; форма прошнулася (гом., Рам.), на думку Карскага (1, 360), у выніку замены ‑с‑ на ‑ш‑; малаверагодна, хутчэй з ‑чн‑, параўн. рушні́к < ручні́к, сма́шны < сма́чны і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праяві́цца, ‑явіцца; зак.

1. Стаць прыкметным, выявіцца (аб якіх‑н. якасцях, уласцівасцях). Ужо з дзяцінства ў Марыны праявіліся музычныя здольнасці. Васілевіч. [Тарас:] Вельмі прыемна, што ў Андрэя праявіўся талент артыста. Гурскі.

2. Спец. Стаць бачным пад уздзеяннем праявіцелю (пра адбітак на плёнцы, пласцінцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вскры́ться

1. раскры́цца; (обнаружиться) вы́явіцца;

2. / ре́ки вскры́лись на рэ́ках пача́ўся крыгало́м;

3. (о ране) раскры́цца; (о гнойнике) прарва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адслані́цца, ‑сланюся, ‑слонішся, ‑слоніцца; заг. адсланіся; зак.

Разм.

1. Адхінуўшыся, адсунуўшыся ўбок, перастаць засланяць сабою каго‑, што‑н. Як толькі адсланілася газета, Максімка хуценька накрыў галаву коўдрай. Сабаленка.

2. перан. Выявіцца, праясніцца. [Лабановіч:] — Пачакаю трохі: да дванаццатага жніўня застаецца не так ужо многа. А можа і да гэтага часу што-небудзь адслоніцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзна́чыцца, ‑чыцца; зак.

1. Адзначыць сябе, сваё прозвішча ў спісе; зарэгістравацца. Трэба, каб Валера ўжо адзначыўся [у касе] і ехаў далей, а ён яшчэ і сюды не прыбыў. Місько.

2. Стаць прыкметным; абазначыцца, выявіцца. Вочы яе [бабкі] ажывіліся, а на твары адзначылася ўнутранае перакананне ў сіле сва[ёй] здольнасці. Колас.

3. Азнаменавацца чым‑н. Перадмайскія дні адзначыліся новымі працоўнымі поспехамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’яві́цца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.

1. З’явіцца, выявіцца; знайсціся. Пайшла чутка па ваколіцы, што аб’явілася такая бабка-шаптуха, якая вельмі ж добра лечыць і людзей і жывёлу. Якімовіч. // Падаць вестку; аказацца. [Аўген:] — Дык не гаруй, мая нябога — Яшчэ аб’явіцца твой брат. Колас.

2. Выказаць жаданне што‑н. зрабіць. — Давай, Мікодымка, я пацягаю [вяроўку па полі], а ты пішы ў свае метрыкі, — адразу аб’явіўся Цярэшка. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́плыть сов., в разн. знач. вы́плысці, вы́плыць, мног. павыплыва́ць;

вы́плыть в мо́ре вы́плысці (вы́плыць) у мо́ра;

вы́плыть на свет, нару́жу вы́плысці (вы́плыць) напаве́рх, вы́явіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оказа́ться

1. (выясниться, обнаружиться) аказа́цца, вы́явіцца;

в по́чве оказа́лся песо́к у гле́бе аказа́ўся пясо́к;

2. (очутиться) апыну́цца;

оказа́ться в глухо́м лесу́ апыну́цца ў глухі́м ле́се.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нару́жу нареч. (наверх) наве́рх; (во двор) надво́р; разг. во́нкі;

вы́йти нару́жу а) вы́йсці надво́р; б) перен. вы́йсці наве́рх, вы́явіцца;

де́ло вы́шло нару́жу спра́ва вы́йшла наве́рх (вы́явілася).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прояви́ться

1. праяві́цца, вы́явіцца;

у него́ прояви́лись хоро́шие музыка́льные спосо́бности у яго́ праяві́ліся (вы́явіліся) до́брыя музы́чныя здо́льнасці;

2. фото праяві́цца;

сни́мок хорошо́ прояви́лся зды́мак до́бра праяві́ўся;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)