самавыхава́нне, ‑я, н.

Выхаванне самога сябе; свядомая дзейнасць чалавека, накіраваная на выпрацоўку ў сябе пэўных якасцей. Так ці іначай. □ Чыжык цяпер камандзір роты, і наперадзе, апрача іншых, бачыць ён вялікую задачу самавыхавання. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяплі́чны в разн. знач. тепли́чный;

~ная гаспада́рка — тепли́чное хозя́йство;

~ныя культу́ры — тепли́чные культу́ры;

~нае выхава́нне — тепли́чное воспита́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дысцыплі́на ’дысцыпліна’ (БРС). У сучасным значэнні, відаць, з рус. дисципли́на ’тс’ (< польск. dyscyplina < лац.). Фасмер, 1, 516; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 137. Ст.-бел. дисциплина, дысцыплина ’дысцыпліна; бізун’ (Булыка, Запазыч.) і дыял. дысцыплі́на ’строгае выхаванне’ (Сл. паўн.-зах.) запазычаны прама з польск. dyscyplina.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

алігафрэнапедаго́гіка, ‑і, ДМ ‑гіцы, ж.

Навука пра выхаванне, навучанне і шляхі карэкцыі недахопаў развіцця разумова адсталых дзяцей і дзяцей, у якіх пасля энцэфаліту, менінгіту і інш. хвароб і траўмаў мозгу парушылася дзейнасць цэнтральнай нервовай сістэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднабако́вы, -ая, -ае.

1. Які мае што-н. толькі з аднаго боку; які мае адзін бок.

А. драп.

2. Які закранае, ахоплівае толькі адзін бок.

Аднабаковае запаленне лёгкіх.

3. Які адбываецца толькі ў адным напрамку.

А. рух транспарту.

4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай.

Аднабаковае спыненне ваенных дзеянняў.

5. перан. Які ахоплівае толькі адзін бок з’явы, дзейнасці, вузкі, абмежаваны.

Аднабаковае выхаванне дзяцей.

|| наз. аднабако́васць, -і, ж. (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Педаго́гіка ’навука аб метадах навучання і выхавання’ (ТСБМ). Узыходзіць да ст.-грэч. ή παιδαγωγική (τέχνη) ’мастацтва выхавання, навучання’ < παιδαγωγικός ’які адносіцца да выхавання ці навучання’ < παιδαγωγός ’выхавацель, настаўнік’, а апошняе ўтворана з слоў παίς (παιδός) ’дзіця’ і ἄγειν (ἄγω) ’вяду’ < ’той, хто вядзе хлопчыкаў’. Параўн. ст.-бел. педакгокгиявыхаванне’ (1663 г.), педакгокгь ’педагог’ (1598 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прабо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Строгая вымова за што‑н. — Але трэба не забываць, што выхаванне — гэта не адны ўрокі, сухія маралі, праборкі на сходах. Шамякін. Часамі.. [пісар] і праборку зробіць каму, але зробіць ўмеючы, і на яго нельга пакрыўдзіцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрана́т, ‑у, М ‑наце, м.

1. У Старажытным Рыме — асобая форма апёкі, якая ўстанаўлівала матэрыяльную залежнасць кліентаў (ненаўнапраўных ці бедных грамадзян) ад патронаў ​2 (у 1 знач.).

2. Апякунства наогул з боку каго‑н.

3. У СССР — выхаванне дзяцей-сірат і дзяцей, страціўшых сувязь з бацькамі, у сем’ях працоўных пад кантролем дзяржаўных органаў.

[Лац. patronatus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фізкульту́ра, ‑ы, ж.

Фізічная культура. Інстытут фізкультуры. // Фізічныя практыкаванні, зарадка. [Марылька:] — Мы ў школе фізкультуру робім. Я табе дома пакажу. Брыль. // Вучэбная дысцыпліна, якая мае на мэце фізічнае выхаванне навучэнцаў. Спорт, між іншым, пачынаецца з урокаў фізкультуры ў школе. Гэта аксіёма. «Маладосць».

•••

Лячэбная фізкультура — комплекс фізічных практыкаванняў, якія выкарыстоўваюцца з лячэбнай і прафілактычнай мэтамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эгаі́зм, ‑у, м.

Перавага сваіх асабістых інтарэсаў пад інтарэсамі іншых людзей або грамадства; сябелюбства. Асаблівыя намаганні камсамольскіх арганізацыій павінны быць накіраваны.. на выхаванне іх [юнакоў і дзяўчат] у духу камуністычнай маралі, нецярпімых адносін да праяўленняў эгаізму, мяшчанства, абывацельшчыны, да парушэнняў норм сацыялістычнага супольнага жыцця. Машэраў. Абыякавыя адносіны да людзей, да чалавека працы ёсць страшэнны эгаізм. Пестрак.

[Фр. égoïsme ад лац. ego — я.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)