Раз’яры́цца ’узлавацца’ (Інстр. 3), ’разгуляцца’ (паст., Сл. ПЗБ), разʼя́рыцца ’страшэнна зазлаваць’ (Варл.), розʼяры́цца ’раз’юшыцца’ (ТС), серб.-харв. разја́рити се ’раззлавацца, выйсці з сябе’, рус. разъяри́ться ’тс’, славен. razjáriti, razjáriti se ’узлавацца’, ’выйсці з сябе’. Ад яры́цца (гл.), што ў сваю чаргу ад *jarъ(jь) (ЭССЯ 8, 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́чарціцца, ‑рціцца; зак.

Атрымацца, выйсці ў выніку чарчэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вергнуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак. (кніжн.).

Вырвацца, выйсці знутры чаго-н.

Вывергнуўся агонь з вулкана.

|| незак. вывярга́цца, -а́ецца.

|| наз. вывяржэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адліня́ць, ‑яе; зак.

Скончыць ліняць; выйсці з перыяду лінькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асцяблі́цца, ‑ліцца; зак.

Развіваючыся, выйсці ў сцябло (аб раслінах).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрасхо́давацца, ‑дуецца; зак.

Аказацца патрачаным, скарыстаным; скончыцца, выйсці. Запасы зрасходаваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засе́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

Прасядзець, прабыць надта доўга.

З. ў гасцях.

З. за работай.

◊

Заседзецца ў дзеўках (разм.) — не выйсці своечасова замуж.

|| незак. засе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́слізнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца.

Рыба выслізнула з рук.

2. перан. Непрыметна выйсці (разм.).

В. з хаты.

|| незак. выслі́згваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узварушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца; зак.

1. Пачаць варушыцца, рухацца.

Мурашкі ўзварушыліся.

2. перан. Выйсці са стану вяласці, расшавяліцца (разм.).

Вяскоўцы ўзварушыліся — пачаўся сенакос.

|| незак. узвару́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́маніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак.

1. каго (што). Вабячы, прымусіць выйсці адкуль-н.

В. драпежніка з нары.

2. што. Набыць хітрыкамі, падманам.

В. грошы.

|| незак. выма́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)