радыётэлеметры́я, ‑і, ж.

Навука пра спосабы вывучэння на адлегласці з дапамогай радыёсігналаў стану чалавека, уласцівасцей верхніх слаёў атмасферы, касмічнай прасторы і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біяста́нцыя, ‑і, ж.

Навукова-даследчая ўстанова, прызначаная для ўсебаковага стацыянарнага вывучэння раслін і жывёл у прыродных умовах і правядзення эксперыментальных даследаванняў; біялагічная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёастранамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыёастраноміі, які служыць для вывучэння касмічных аб’ектаў шляхам аналізу выпрамененых або адбітых імі радыёхваль. Радыёастранамічная абсерваторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гле́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да глебы (у 1 знач.). Глебавыя бактэрыі. Глебавая вільгаць. // Прызначаны для вывучэння, даследавання глебы. Глебавая карта. Глебавы зонд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электратэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выкарыстаннем электратэхнікі. Электратэхнічнае абсталяванне. Электратэхнічныя прыборы. // Які мае адносіны да вывучэння электратэхнікі. Электратэхнічны інстытут. // Які прымяняецца ў электратэхніцы. Электратэхнічны лак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго.

Надзець мечанае кальцо на лапку птушкі, на хвост рыбы з мэтай вывучэння шляхоў іх перамяшчэння і пад.; акальцаваць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палеа...,

Першая састаўная частка складаных слоў са значэннем: 1) які мае адносіны да старадаўнасці; старадаўні, напрыклад: палеаген; 2) які мае адносіны да вывучэння глыбокай старадаўнасці, напрыклад: палеабатаніка, палеаграфія.

[Грэч. palaios — старажытны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спецку́рс, ‑а, м.

Курс лекцый у ВНУ, прызначаны для больш глыбокага вывучэння якой‑н. прыватнай тэмы па праграме, прапанаванай лектарам. Падобны спецкурс я пачынаў чытаць ва універсітэце ўпершыню. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́дзерны, -ая, -ае.

1. гл. ядро.

2. Які мае адносіны да працэсаў, што адбываюцца ў атамным ядры, да іх вывучэння і выкарыстання.

Я. рэактар.

Ядзернае выпрамяненне.

Ядзерная зброя.

Ядзерная фізіка.

Ядзерная рэакцыя (рэакцыя пераўтварэння ядзер атамаў пры іх узаемадзеянні адзін з другім).

3. Які мае адносіны да ядзернай зброі, да валодання такой зброяй.

Ядзерныя запасы.

Ядзерныя краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гістарыягра́фія, ‑і, ж.

1. Навука аб развіцці і ўзбагачэнні ведаў па гісторыі чалавечага грамадства, а таксама гістарычныя крыніцы.

2. Гістарычная бібліяграфія.

3. Гісторыя вывучэння якой‑н. праблемы. Гістарыяграфія савецкага перыяду.

[Ад грэч. historia — гісторыя + grapho — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)