ная́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — німфа рэк і ручаёў; русалка.

2. Аднагадовая водная травяністая расліна сямейства наядавых, якая мае тонкае разгалінаванае сцябло і малапрыкметныя адзіночныя кветкі.

3. Лічынка страказы (а таксама аўсяніка, вяснянкі), якая жыве ў вадаёмах.

[Грэч. naiades ад náō — цяку.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ме́лькацень, мэлькотэ́нь ’балбатлівы чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Утворана з польск. bełkotać ’мармытаць, балбатаць’, ’булькаць’ (< прасл. bъlk‑ot‑a‑ti — гукапераймальнае ад bъlkʼ, параўн. польск. bełkводная бездань’, ням. bulken, bullern ’ракатаць’ — Слаўскі, 1, 30). Аб суфіксе ‑ень (‑энь) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пато́к, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Імкліва цякучая водная маса, рака, ручай.

Бурны п.

Веснавыя патокі.

2. перан. Маса вадкасці, паветра, якая імкліва цячэ, распаўсюджваецца.

П. лавы.

П. газу.

П. святла.

П. слёз.

П. слоў.

П. бежанцаў.

3. Паточная вытворчасць (спец.).

Выраб матораў арганізаваны па прынцыпе патоку.

4. Частка агульнага саставу навучэнцаў, раздзеленых для правядзення якіх-н. заняткаў, экзаменаў.

Выпускнікі аднаго патоку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вады; звязаны з вадой. Водны шлях, рэжым. Водная перашкода, энергія. □ [Андрэй:] — За ноч вада паднялася на чатыры метры, заліла ўсю Кашыцкую нізіну. І цяпер такі водны прастор, проста мора. Шамякін. Мінскае возера зрабілася цэнтрам воднага спорту ў горадзе. «Беларусь». // Які ўтрымлівае ў сабе ваду. Водны раствор.

•••

Воднае пола гл. пола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даро́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. дарога.

Лясная д.

2. Прызначаная для хадзьбы вузкая дарога ў садах, парках і пад.

Пасыпаць дарожкі пяском.

3. У спартыўных збудаваннях, на аэрадромах: спецыяльна абсталяваная дыстанцыя (для бегу, плавання, узлёту).

Бегавая д.

Водная д.

Узлётная д.

4. Вузкі доўгі дыван, а таксама вузкі доўгі абрус.

Паслаць дывановую дарожку.

Карункавая д.

5. Рыбалоўная прылада ў выглядзе доўгага шнура з кручком і прынадай на канцы.

Злавіў шчупака на дарожку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акія́н, ‑а, м.

1. Водная прастора паміж мацерыкамі. Паўночны Ледавіты акіян.

2. перан. Што‑н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго‑н. Даставайце з вышак сані — Гайда сцежкі праціраць І па белым акіяне Удоўж і ўпоперак гуляць. Колас. Права маю я тым ганарыцца, Што любімая праца мая — Спраў вялікіх малая драбніца — Уліваецца чыстай крыніцай У работы людской акіян. Непачаловіч.

•••

Паветраны акіян — атмасфера.

[Грэч. okeanos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапано́сы ’чалавек з шырокім, пляскатым носам’ (Касп., ТСБМ; кіраў., Нар. сл.; жлоб., Мат. Гом.), ’лапаносы, кірпаносы’ (Растарг.). Літ. lapanõsis ’той, у каго нос мае форму ліста’, параўн. šikšnósparnis lapanõsis ’шыраканосая лятучая мыш, Rhinolophus ferrum eguinum’. Магчыма, балтызм, аднак з прычыны неакрэсленасці арэала пашырэння лексемы ў літоўкай мове (адсутнасць дадатковых дадзеных) нельга дакладна вызначыць крыніцу. Сюды ж лапаноскаводная птушка шыраканоска, Anas clypeata L.’ (Інстр. 2; слуц. Федз.–Доўб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. во́ды, вод і -аў, ж.

1. Празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўяўляе сабой хімічнае злучэнне вадароду і кіслароду.

Шклянка вады.

Марская в.

2. (звычайна з азначэннем). Напітак, тэхнічныя растворы.

Газіраваная в.

Мінеральная в.

Вапнавая в.

3. Водная паверхня ракі, возера, мора і пад., а таксама яе ўзровень.

Падарожнічаць па вадзе.

Высокая в.

Дастаўляць грузы вадой.

4. мн. Водная прастора якога-н. раёна.

Тэрытарыяльныя воды.

Унутраныя воды.

5. мн. Плынь, хвалі, водная маса.

Глыбокія воды.

Воды Нёмана.

6. мн. Мінеральныя крыніцы, курорт з такімі крыніцамі.

Лячыцца на водах.

Мінеральныя воды.

7. перан., адз. Пра наяўнасць пустога, беззмястоўнага шматслоўя ў дакладзе, лекцыі і пад. (разм.).

Не даклад, а в.

Верхавая вада — вада, якая сцякла ў рэчку пасля дажджу ці ўтварылася з расталага снегу.

Жоўтая вада — хвароба вачэй, пры якой зрэнка набывае жоўты колер.

Цёмная вада — слепата, выкліканая атрафіяй зрокавага нерва.

Таўчы ваду ў ступе або насіць ваду ў рэшаце (разм.) — займацца пустымі справамі, марнай працай.

Вадой не разліць (не разальеш) каго — пра неразлучных сяброў.

Як у ваду глядзеў — быццам загадзя ведаў.

Вады (нікому) не замуціць — не зрабіць шкоды.

Выйсці сухім з вады — застацца непакараным.

Віламі па вадзе пісана — пра што-н. маламагчымае, няпэўнае.

Ліць ваду на млын чый, каго — прыводзіць доказ або дзейнічаць на чыю-н. карысць.

Вывесці на чыстую ваду каго-н. — выкрыць чые-н. нядобрыя ўчынкі).

Цішэй вады, ніжэй травы — пра сціплага, вельмі спакойнага, ціхага чалавека.

|| памянш.-ласк. вадзі́ца, -ы, ж. (да 1 знач.; разм.) і вадзі́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 знач.; разм.).

|| прым. во́дны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.) і вадзяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Водны шлях.

Водны раствор.

Водны спорт.

Вадзяная пара.

Вадзяны павук.

Вадзяны млын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падняво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Залежны, падначалены; прыгнечаны. [Маці] вяла.. [Яна] за руку ў царкву і там вучыла кланяцца багам, вучыла быць паднявольным. Пестрак. Там продкі паднявольнай талакой На берагах адбудавалі горад. Хведаровіч.

2. Які адбываецца не па сваёй волі, прымусовы. Дакастрычніцкая творчасць Янкі Купалы — гэта бадай поўны звод паэтычных звестак аб паднявольным жыцці беларускага селяніна. Лужанін. Бярэзінская водная сістэма была створана паднявольнай працай беларускіх прыгонных сялян у 1798–1805 гадах. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магістра́ль, ‑і, ж.

1. Галоўная чыгуначная, водная, паветраная і інш. лінія шляхоў зносін. Да канца XIX стагоддзя Масква становіцца буйнейшым у Расіі чыгуначныя вузлом, тут зыходзяцца дзесяць чыгуначных магістралей. «Беларусь». Злева, па шырокай магістралі .. у некалькі радоў ішлі машыны, праскаквалі матацыклісты, па абочынах цягнулася пяхота. Няхай. // Цэнтральная або шырокая вуліца горада з вялікім рухам. Праспект — найпрыгажэйшая магістраль беларускай сталіцы. В. Вольскі.

2. Галоўны кабель ці галоўная труба ў сістэме электрычнае тэлеграфнай, тэлефоннай, каналізацыйнай або водаправоднай сеткі.

[Фр. та magistral ад лац. magistralis — галоўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)