скараці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ро́ціцца; зак.
1. Стаць кароткім або больш кароткім.
У жніўні дні скараціліся.
2. Зменшыцца колькасна або па велічыні, у аб’ёме.
Зарплата скарацілася.
3. Пра мышцы: напружыцца, сціснуцца, зменшыцца па велічыні, у аб’ёме.
Мышцы нагі скараціліся.
4. Звузіцца.
Вытворчасць скарацілася.
5. спец. У матэматыцы: выразіцца ў меншых ліках пасля дзялення на які-н. лік.
|| незак. скарача́цца, -а́ецца.
|| наз. скарачэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аргуме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Лагічны довад, доказ.
Важкі а.
2. У матэматыцы: незалежная пераменная велічыня, ад змены якой залежыць змена другой велічыні (функцыі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вугламе́рны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для вызначэння градуснай велічыні вуглоў. Вугламерны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́кер, ‑а, м.
Геадэзічны інструмент для пабудовы на мясцовасці вуглоў пэўнай велічыні.
[Фр. èquerre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гро́хат, -а, М -хаце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. Вялікае рэшата для прасейвання сыпкіх матэрыялаў і сарціроўкі іх па велічыні.
2. Машына для прасейвання з такімі рашотамі.
Валковы г.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
межеу́мочный сярэ́дняга гату́нку (велічыні́, ро́сту і да таго́ падо́бнае); (промежуточный) праме́жкавы; см. межеу́мок 1.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пропорциона́льный прапарцыяна́льны;
пря́мо пропорциона́льные величи́ны мат. пра́ма прапарцыяна́льныя велічы́ні;
пропорциона́льный нало́г эк. прапарцыяна́льны пада́так.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дазіме́трыя, -і, ж. (спец.).
Галіна прыкладной фізікі, у якой вывучаюцца фізічныя велічыні, што характарызуюць дзеянне іанізуючых выпрамяненняў, а таксама сукупнасць метадаў вымярэння і разліку дозы іанізуючых выпрамяненняў.
|| прым. дазіметры́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прысто́йны, -ая, -ае.
1. Які адпавядае правілам прыстойнасці (у 2 знач.); добра выхаваны, сумленны.
П. малады чалавек.
2. Дастаткова добры; дастатковы па велічыні.
П. касцюм.
Прыстойная адлегласць.
|| наз. прысто́йнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бульбасарціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Прыстасаванне для адбору бульбы па велічыні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)