ба́бушка ба́бка, -кі ж., бабу́ля, -лі ж., бабу́ся, -сі ж., бабу́ня, -ні ж.;
◊
ба́бушка на́двое сказа́ла ба́бка на́двае варажы́ла; ві́ламі па вадзе́ піса́на;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
павіту́ха I ж., уст. повива́льная ба́бка, повиту́ха
павіту́ха II ж., бот. повили́ка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бабёнка прост. ба́бка, -кі ж., жанчы́нка, -кі ж., маладзі́ца, -цы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
подберёзовик м. падбяро́завік, -ка м., аба́бак, -бка м., ба́бка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тарко́ванка ’бабка (з дранай бульбы)’ (люб., слуц., Нар. словатв.; асіп., слуц., саліг., ЛА, 4), ’бульбяная каша’ (Сл. рэг. лекс.), ’бабка, дранка, каша з дранай бульбы’ (чырв., З нар. сл.), ’сырая драная бульба’ (жытк., ЖНС; Вешт.), тарко́ванне ’бабка’ (лун., ЖНС). Ад таркава́ць ’церці на тарцы’ < польск. tarkować ’тс’, гл. тарка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
развалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паваліўшыся, рассыпацца, распасціся.
Бабка снапоў развалілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). перан. Прыйсці ў заняпад; разладзіцца.
Справа развалілася.
3. Сесці, неакуратна, шырока раскінуўшы рукі і ногі (разм.).
Р. на канапе.
|| незак. разва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няве́села,
1. Прысл. да невясёлы.
2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё суму, журбы, якое перажывае хто‑н. [Лабановіч:] — Што ты, бабка, зажурылася? — Калі вам нявесела, дык і мне нявесела, — адказала бабка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
берёзовик м., бот. аба́бак, -бка м., падбяро́завік, -ка м., ба́бка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бабчыха ’бабка-знахарка, што лечыць травамі’, ’адзінокая беззямельная жанчына, што жыве ў чужых людзей’ (Бяльк.). Вытворнае (суф. ‑іха) ад дзеяслова (параўн. рус. дыял. ба́бчить ’займацца знахарствам’) або непасрэдна ад ба́ба, ба́бка ’баба-знахарка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ю́р’еў, -ва.
У выразе: вось табе, бабка, і Юр’еў дзень — пра нечакана страчаную надзею, спыненне свабодных дзеянняў і пад. [першапачаткова пра непрыемнасць, якая ўзнікла ў сувязі з абмежаваннем свабоды дзеянняў, перамяшчэння і пад.; звязана з адменай у канцы 16 ст. права прыгонных пераходзіць ад аднаго памешчыка да другога ў асенняе свята Святога Юрыя].
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)