о́бер-афіцэ́р, ‑а, м.

Афіцэрскі чын у дарэвалюцыйнай рускай і некаторых замежных арміях ад прапаршчыка да капітана ўключна. // Асоба, якая мае такі чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́паршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Воінскае званне асобы, якая добраахвотна праходзіць службу звыш устаноўленага тэрміну, а таксама асоба, што носіць гэта званне.

2. У царскай арміі: самы малодшы афіцэрскі чын, а таксама асоба ў гэтым чыне.

|| прым. пра́паршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

есау́л, ‑а, м.

Афіцэрскі чын у казацкіх войсках царскай арміі, роўны чыну капітана ў пяхоце і ротмістра ў кавалерыі. // Асоба, якая мела гэты чын. Казацкі есаул.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпару́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У царскай арміі: афіцэрскі чын, рангам ніжэйшы за паручніка, а таксама асоба, якая мела гэты чын.

2. У Войску Польскім і іншых арміях: воінскае званне малодшага афіцэра, а таксама асоба, якая мела гэта званне.

|| прым. падпару́чніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штаб-афіцэ́р, ‑а, м.

Да рэвалюцыі — у рускай і некаторых іншаземных арміях — старшы афіцэрскі чын (палкоўнік, падпалкоўнік, маёр, капітан 1‑га рангу, капітан 2‑га рангу). // Асоба, якая мела такі чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́паршчык ’вайсковец на службе звыш устаноўленага тэрміну ў царскай арміі, самы малодшы афіцэрскі чын’ (ТСБМ). З рус. пра́порщик ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 74), якое ўтворана ад пра́пор ’сцяг’ і калькуе ням. Fähnrich ’прапаршчык’, г. зн. той, хто носіць сцяг’ < Fähne ’сцяг’. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 354.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́тмістрафіцэрскі чын у кавалерыі, які адпавядае капітану ў пяхоце’, ’асоба ў гэтым чыне’ (ТСБМ), ст.-бел. ротмистръ ’камандзір роты’ (1507 г.) < ст.-польск. rotmistrz < ст.-в.-ням. rotemeisier (Булыка, Лекс. запаз., 62) альбо з с.-н.-ням. rotmester ’правадыр, верхавод, завадатар’ (Праабражэнскі, 2, 217; Фасмер, 3, 507).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штаб-ро́тмістр, ‑а, м.

Да рэвалюцыі — у рускай і некаторых іншых іншаземных арміях — афіцэрскі чын у кавалерыі і жандармерыі, ніжэйшы раптам за ротмістра, роўны званню штабс-капітана ў пяхоце і іншых войсках. // Асоба, якая мела такі чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карне́т 1, ‑а, М ‑неце, м.

Першы афіцэрскі чын у кавалерыі і пагранічным войску дарэвалюцыйнай рускай арміі, роўны падпаручніку пяхоты. // Асоба, якая мела гэты чын.

[Ад фр. cornette — сцяг.]

карне́т 2, ‑а, М ‑неце, м.

Духавы медны музычны інструмент у выглядзе ражка.

[Ад лап. cornet — ражок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́ршчынка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Памянш. да зморшчына; невялікая зморшчына. Ля куточкаў ласкавых матчыных вачэй разбегліся зморшчынкі. Даніленка. Вайсковая форма на ім як на ляльцы, шырокія Грышкавы грудзі аблягае афіцэрскі фрэнч без адзінай зморшчынкі. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)