сардэ́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць сардэчнага (у 3, 4 знач.); шчырасць. Як многа ў іх [вачах] песеннай ласкі, Сардэчнасць любай, цяпла. Астрэйка. На тварах гвінейцаў такая сардэчнасць, Такое давер’е харошае. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праліўны́, ‑ая, ‑ое.

Вельмі моцны, вялікі (пра дождж). Дзве гадзіны цягнулася навальніца, дзве гадзіны ішоў праліўны дождж, што, здавалася, мог заліць які хочаш пажар. Маўр. Наскрозь прамоклі шынялі Пад праліўным дажджом. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асне́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аснежыць.

2. у знач. прым. Пакрыты снегам. А бярозы схілялі галіны На прасторны аснежаны шлях. Астрэйка. Аснежаныя зараснікі паблізу нагадвалі нейкі казачны лес. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., з інф., з чым і без дап.

Разм. Тое, што і спяшацца. Ганька не спяшае абувацца. Васілевіч. Тут станцыя, з усіх канцоў Саюза Бягуць, спяшаюць цягнікі. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недага́рак, ‑рка, м.

Рэшткі чаго‑н. недагарэлага. У будане спакойна мне, Мільгае свечкі недагарак. Астрэйка. Амаль кожны падкідае ў агонь што-небудзь з рэштак паліва: то сухую галінку, .. то шышку, то недагарак. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Расквітвацца, разлічвацца. Як мне прыемна праз пісьмо дазнацца, Што ты, мой бацька, зараз партызан, Што ты рашыў з чужынцамі квітацца І не сагнуў пакорліва свой стан. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухаве́й, ‑ю, м.

Сухі гарачы вецер, які нясе з сабой працяглую засуху. І ён [калгаснік] з сухавеем змагаецца, І садзіць лясы і сады. Астрэйка. Хай сабе спёкі, Дажджы, сухавеі — Жыта ўзыходзіць, Расце, палавее. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́сля, ‑і, м.

Тое, што і цясляр. Кладуць вянкі духмяных зрубаў цеслі, Вянкі падмуркаў новых — муляры. Аўрамчык. Складалі той дом, Як вясёлую песню, Для мілай сваёй дзетвары Майстры залатыя: Адменныя цеслі, Тынкоўшчыкі і муляры. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

Панура або задумліва моршчыць, насупліваць (лоб, бровы). Аксён хмурыць лоб. Відаць, як блізка прымае ён гэта ўсё да сэрца. Колас. І не хмур, каханы, бровы: Хмурыць іх няма прычыны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад наседзець.

2. перан.; у знач. прым. Абжыты. Ляцяць, як і летась, у вырай З наседжаных гнёзд жураўлі. Астрэйка. Вайна зрушыла з абжытых, наседжаных месц дзесяткі, сотні тысяч людзей. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)